Выйшаў чарговы нумар газеты "Рабочы"… На трэцяй старонцы "Мае права" артыкул "Суд камусьці нешта "абавязаны". У Магілеве адбыўся суд па іску І. Бугрова, наладчыка МоаЗ, старшыні пярвічкі СПБ аб аднаўленні на працы. У задавальненьні патрабаваньняў суд адмовіў. Прадстаўнікі Бугрова лічаць рашэнне суда палітычным і несправядлівым. На шостай паласе "Мая краіна" матэрыял лекара Аляксандра Андрэйчука "Трыста гадоў адзіноцтва". Меней за ўсё аўтару хацелася, каб гэты артыкул спрыяў узмацненню дурных страхаў, зьвязаных з Чарнобылем. Першая хваля страхаў прайшла. Пачалося прывыканьне да сытуацыі. Мы чыталі, што недзе хтосьці захварэў, але напрасткі гэта ня тычылася кожнага. Акрамя фонавых велічыняў мы нічога ня ведаем. Што адбывалася ў зямлі і атмасфэры? Элемэнты зь нядоўгім тэрмінам існаваньня распадаліся на працягу хвілінаў, гадзінаў і дзён. Якія гэта былі элемэнты? У якія элемэнты яны пераўтварыліся? Якія радыёактыўныя ланцугі ўтварылі? Як узьдзейнічалі на жывыя арганізмы? На сёмай паласе "Мой сусьвет" матэрыял "Ці выратаваў Піначэт Чылі?" Што важна ў цяжкія часы – правы чалавека ці "жалезная рука", якая самымі бязьлітаснымі мэтадамі "навядзе парадак" і ў будучым выведзе краіну да росквіту? Аўтар артыкула разважае аб гэтай праблеме на прыкладзе дыктатуры Піначэта ў Чылі. Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты "Рабочы"
Самае папулярнае
1