Сёньня раніцай вялікая група парафіянаў берасьцейскай каталіцкай парафіі Ўзьнясеньня Крыжа накіравалася ў абласны выканаўчы камітэт, каб дамагчыся сустрэчы зь яго кіраўніцтвам. Але замест чыноўнікаў на прыступках выканкаму вернікаў сустракаў узмоцнены кардон міліцыі. Яшчэ на мінулым тыдні берасьцейскія каталікі зьвярнуліся да старшыні аблвыканкаму Васіля Даўгалёва з просьбай аб сустрэчы, на якой меркавалася ўзьняць пытаньне рэгістрацыі ксяндза Зьбігнева Кароляка. Яму мясцовыя ўлады ўжо чатыры гады адмаўляюць у магчымасьці працягваць рэлігійную дзейнасьць на законных падставах. Каб прадухіліць дэпартацыю сьвятара, вернікі зьвярнуліся да мясцовых уладаў з прапановай сустрэцца 18 красавіка. Але ніякага адказу з канцылярыі Даўгалёва яны не атрымалі. Калі сёньня раніцай больш за сто чалавек падыйшлі да аблвыканкаму, каб даведацца пра лёс свайго звароту, там іх сустрэлі некалькі дзясяткаў міліцыянтаў і амонаўцаў. Групу вернікаў усё ж дапусьцілі на першы паверх і параілі запісацца на прыём да кіраўніка вобласьці. Аднак калі сакратарка даведалася, што ўсе гэтыя асобы хочуць, каб іх выслухалі адносна рэгістрацыі Кяроляка, яна адмовілася запісваць іх на прыём. Калі вернікі сталі тлумачыць супрацоўніцы аблвыканкаму, што яны маюць права давесьці свой пункт гледжаньня да кіраўніцтва вобласьці, чыноўнікі вырашылі не дыскутаваць, а проста выклікалі міліцыянтаў. Тыя ў даволі жорсткай форме вымусілі парафіянаў пакінуць будынак. Але вернікі зусім не зьбіраліся разыходзіцца і засталіся на прыступках аблвыканкаму. Калі амонаўцы вырашылі з ужыцьцём сілы адсунуць вернікаў ад будынку, дзясяткі людзей укленчылі і пачалі маліцца. Зьбянтэжаныя міліцыянты вымушаныя былі спыніць сваю гвалтоўную акцыю. Праз некаторы час з аблвыканкаму прыйшлі зьвесткі, што пры ўмове, калі вернікі спыняць аблогу гэтага будынку і вернуцца да касьцёлу, улады пагаджаюцца даць дазвол Зьбігневу Кароляку на працяг рэлігійнай дзейнасьці тэрмінам на адзін месяц. Але каталікі пакідаць абранае для свайго пратэсту месца адмовіліся, пакуль не атрымаюць адпаведную паперу. Сваю акцыю паарафіяне зьбіраліся скончыць альбо ў выпадку, калі іх прыме Васіль Даўгалёў, альбо калі яны пабачаць абяцаную ўладамі паперу аб рэгістрацыі свайго сьвятара. Паколькі да заканчэньня працы аблвыканкаму вернікі сваёй мэты не дасягнулі, яны плянуюць працягнуць сваю акцыю з раніцы 19 красавіка.

Самае папулярнае
1