Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 красавіка 2000 г.


Алег Жукоўскі, Віцебск

Віцебскія грамадзкія арганізацыі хутка атрымаюць бясплатную магчымасьць выхаду ў Інтэрнэт. Пра гэта гаварылася на прэзэнтацыі Інтэрнэт-клюбу "Фобас", якая адбылася 8 красавіка.

Зроблены першы крок на шляху рэалізацыі праграмы, якая праводзіцца сумесна Цэнтрам сацыяльных інавацыяў і Віцебскай філіяй Фонду імя Льва Сапегі пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Даніі. Галоўная мэта – забясьпячэньне інфармацыяй насельніцтва вобласьці. Спачатку гэтым летам пачнуць выкарыстоўваць магчымасьці клюбу розныя недзяржаўныя арганізацыі, на другім этапе да іх далучацца студэнты і выкладчыкі віцебскіх ВНУ, тэхнікумаў і школаў. А праз паўтары гады плянуецца перайсьці да аказаньня платных паслугаў бізнэсоўцам дзеля магчымасьці самафінасаваньня.

Пакуль што пачынаецца скаладньне графіку працы клюбу паводле заявак арганізацыяў, прадстаўнікі якіх пройдуць адпаведнае навучаньне на некалькіх сэмінарах. Ролю настаўнікаў будуць выконваць тры юнакі і дзяўчына, якія, ў сваю чаргу, вучыліся на працягу года ў Цэнтры сацыяльных інавацыяў.

Для прысутных на прэзентацыі быў прадэманстраваны вэб-сайт Філіі Фонду імя Льва Сапегі, які зьявіўся ў глябальным сеціве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG