Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 красавіка 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

Намесьнік старшыні Кансэрватыўна–Хрысьціянскае партыі БНФ Юрась Беленькі й адказны сакратар партыі Алесь Чахольскі наведалі пракуратуру Савецкага раёну Менску.

Там яны далі тлумачэньні памочніку пракурора спадарыні Грынь наконт сваіх заяваў з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці тых, хто іх зьбіў пад час затрыманьня 25 сакавіка.

Памочнік пракурора паведаміла, што, хутчэй за ўсё, будзе ўзбуджаная крымінальная справа супраць міліцыянтаў Кастрычніцкага РАУСу Сяргея Раманоўскага і Юрыя Валадзько, якія ў судовым паседжанні настойвалі на тым, што менавіта яны затрымлівалі Чахольскага й Беленькага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG