Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 красавіка 2000 г.


Алег Жукоўскі, Віцебск

Сёньня ў Віцебску прайшло паседжаньне суда Першамайскага раёна, на якім разглядалася справа непаўналетняга Юрыя Землякова. Нягледзячы на яскравы палітычны падтэкст справы, хлопец усё ж быў асуджаны па артыкуле за дробнае хуліганства да штрафу памерам ў адзін мінімальны заробак.

На пытаньне судзьдзі Галіны Зазулі, навошта ён размаляваў сьцяну, Юры адказаў, што ён не размалёўваў, а гэткім чынам выказаў свой пратэст супраць палітыкі ўладаў, бо іншым спосабам выразіць пратэст на Беларусі амаль немагчыма, таму што дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі не працуюць на простых грамадзянаў. "Я беларус і хачу жыць у сваёй незалежнай дзяржаве. Мне хутка 18 гадоў, і я не хачу потым служыць у саюзным войску ў Чачні", — заявіў юнак.

Нагадаем, што Юры 16 лютага намаляваў на агароджы і сьцяне Алейна-экстракцыйнага заводу бел-чырвона-белыя сьцягі і лёзунгі "Расея — гэта сьмерць нам", "Лука — расейскі найміт" і іншыя.

Першае паседжаньне тры тыдні таму не адбылося, бо не знайшлося свабоднага памяшканьня, каб разьмесціліся сябры юнака і праваабаронцы, якія прыйшлі яго падтрымаць.

Журналіст Валеры Шчукін, які прысутнічаў на сёньняшнім паседжаньні, адзначыў падмену паняцьця "надпіс" паняцьцем "расфарбоўка" і жаданьне любы супраціў палітыцы уладаў зьвесьці да звычайнага антыграмадзскага ўчынку. Дарэчы, сам спадар Шчукін заўтра таксама стане перад судом за ўдзел у віцебскай акцыі 25-га сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG