Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 красавіка 2000 г.


Вольга Караткевіч

Стала вядомаю першая неафіцыйная рэакцыя НАТО на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра стварэньне сумесна з Расеяй моцнай ваеннай групоўкі.

"РИА-Новости", спасылаючыся на сваю крыніцу ў Паўночна-Атлянтычным альянсе паведамляе, што НАТО хацела б , каб пры стварэньні новай расейска-беларускай ваеннай структуры была забясьпечаная такая ж празрыстасьць, якой трымаецца альянс у пытаньнях абароны.

Сёньня афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі генэрал-палкоўнік Леанід Івашоў пацьвердзіў інфармацыю пра тое, што на плянаванай 16-га сакавіка сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Владзіміра Пуціна ў Менску будзе абмяркоўвацца стварэньне беларуска-расейскай ваеннай групоўкі.

Як заявіў "РИА-Новости" генэрал Івашоў, паколькі выпрацаваная ваенная дактрына Саюзу Беларусі і Расеі мае абаронны характар, падобны характар будзе мець і ствараная групоўка войскаў. Івашоў падкрэсьліў, што цяпер ідзе не пра скіраваньне ў Беларусь частак і аб'яднаньняў расейскіх узброеных сілаў. Разам з тым ён адзначыў, што ў выпадку далейшага пашырэньня НАТО (цытата) "Расея і Беларусь зробяць адпаведныя захады".

Івашоў паведаміў, што ваенныя ведамствы Расеі і Беларусі ўжо працуюць над стварэньнем сыстэмы рэгіянальнае бясьпекі, у межах якой будзе сфармаваная сумесная групоўка войскаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG