У Савецкім судзе Менску сёньня мелі адбыцца тры судовыя паседжаньні ў адміністрацыйных справах затрыманых удзельнікаў апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка – Георгія Кішкурны, Уладзімера Куратовіча й Алеся Чахольскага. Сёньня Георгі Кішкурна і Ўладзімер Куратовіч зьявіліся да судзьдзі Аксаны Рэлявы й патлумачылі, што раней (у прызначаны тэрмін) не прыйшлі ў суд, бо своечасова не атрымалі позвы. Сьведкі з боку міліцыі, супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУСу, атрымалі позвы ў прызначаны тэрмін, але й гэтым разам іх прайгнаравалі. Такім чынам, суд зноў не адбыўся. Справа сакратара Ўправы Сойму Кансэрватыўна Хрысьціянскае партыі БНФ Алеся Чахольскага таксама адкладзеная з-за няяўкі ў суд участковага інспэктара Сацюка, які складаў пратакол паводле рапартаў міліцыянтаў Раманоўскага й Валадзько. Ён павінен даць тлумачэньні, чаму пасьля падпісаньня пратаколу ў ім зьявіліся папраўкі. Тыя адміністрацыйныя справы, у якіх ужо вынесеныя прысуды удзельнікам апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка, знаходзяцца ў гарадзкім судзе Менску. Іх даслалі туды з Савецкага раённага суду пасьля таго, як паступілі скаргі на прысуды.

Самае папулярнае
1