Падрабязнасьці сёньняшніх судоў над затрыманымі ўдзельнікамі апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка. Сёньня адміністрацыйныя справы разглядалі чатыры судзьдзі: Іна Шайко, Руслан Казадаеў, Аксана Рэлява і Людміла Савасьцян. Суддзя Казадаеў першай разгледзеў справу нашага карэспандэнта Алега Грузьдзіловіча. Алег зьявіўся ў суд з адвакатам Тацянай Станкевіч, дырэктарам цэнтру абароны правоў СМІ пры Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Міхаілам Пастуховым і з Валянцінам Гефтэрам, сябрам "Мэмарыялу" з Масквы. Пасьля таго, як былі заслуханыя паказаньні ўсіх сьведкаў, справа Алега Грузьдзіловіча была спыненая. Андрэй Ганчароў атрымаў папярэджанне. Судзьдзя Іна Шайко першай павінна была разгледзець справу віцэ-прэзыдэнта Кангрэсу Прафсаюзаў Віктара Івашкевіча. Але з-за таго, што ён захварэў і ня здолеў зьявіцца ў суд, разгляд справы перанесены на 4 красавіка. Справу Аляксандра Пляскача судзьдзя накіравала ў РАУС, каб там правільна аформілі пратакол. Сяргей Явіч атрымаў папярэджаньне. Потым пачаўся суд над 18-гадовым Уладзіславам Жывіцам. Сьведка з боку міліцыі сяржант Ярмош з вайсковае часткі № 5448 вельмі насьмяшыў усіх прысутных. Ён праўдзіва адказаў, што рапарты ва ўсіх справах аднолькавыя таму, што пісаліся з узору, а калі яму не хапіла ўзору, то маёр Катагараў дыктаваў, што трэба пісаць. Уладзіслаў Жывіца патлумачыў, што пратакол складаўся непасрэдна ў вайсковай частцы, а з папераў вынікае, што ў Ленінскім РАУСе. Судзьдзя вымушаная была перанесьці разгляд справы на іншы тэрмін, каб заслухаць тлумачэньні самога маёра Катагарава. Уладзіслаў Жывіца паведаміў радыё "Свабода": (Жывіца: ) "Мяне затрымалі два міліцыянты. Напэўна, ім вельмі спадабаліся мае завушніцы. Яны ўкінулі мяне ў аўтобус. Там яны патрабавалі, каб я раскрыў мой заплечнік. У мяне там было некалькі нумароў газэты "Навінкі". Міліцыянты, калі ўбачылі на вокладцы партрэт Лукашэнкі, на якім ён як Гамлет трымае у руцэ чэрап, а побач надпіс "Біць ці ня біць", то адразу пачалі казаць, што гэта забароненая прапаганда. Калі я ім адказаў, што гэтую газэту можна набыць у шапіку, яны мне не паверылі. У вайсковай частцы яны забралі шмат газэтаў, відаць, каб потым пачытаць. Пасьля спэцпрыёмніка мяне трымалі каля суду 5 гадзінаў і адпусьцілі толькі, калі я зьявіўся ў судзе". Паведаміў Уладзіслаў Жывіца. Судзьдзя Аксана Рэлява перанесла на іншы тэрмін справу Адама Шпакоўскага, які пасьля затрыманьня ў машыне атрымаў моцны ўдар у твар ад маёра, бо той пакрыўдзіўся на тое, што Шпакоўскі назваў яго лейтэнантам. Пабоі былі зафіксаваныя ў Савецкім РАУСе, куды выклікалася хуткая дапамога, і ў бюро судмэдэкспэртызы. Судзьдзя Аксана Рэлява накіравала запыт у гэтыя ўстановы. Потым яна разгледзела справу студэнта Палітэхнічнай Акадэміі Аляксандра Зосімава. Ён атрымаў папярэджаньне. Аляксандар Зосімаў паведаміў, што дэкан архітэктурнага факультэту яго папярэдзіў наконт судовага рашэньня. Калі справа ня будзе спыненая, то адміністрацыя перавядзе яго на платнае аддзяленьне альбо выключыць з унівэрсытэту. Судзьдзя Людміла Савасьцян разглядала справы ў гарадзкім аддзеле міліцыі на Камароўскім рынку. Андрэй Казакевіч атрымаў папярэджаньне. А вось разгляд справы Ніны Багінскай перанесены на іншы тэрмін з-за няправільна аформленага адміністрацыйнага пратаколу.

Самае папулярнае
1