Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 15 сакавіка 2000 г.


Алесь Горбач, Баранавічы

Сёньня ў Баранавічах на пікет у падтрымку "Маршу Свабоды – 2" таксама прыйшлі людзі, праўда, бязь лёзунгаў і сьцягоў…

Заяўку на яго правядзеньне падаў у гарадзкі выканаўчы камітэт сябра баранавіцкай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" Віктар Мізяк. З самага пачатку ўлады пачалі рабіць усё, каб акцыя не адбылася.

Мэрыя за дзень да акцыі дала спадару Мізяку даволі дзіўны адказ, якім, фактычна, перанесла пікет зь 15 сакавіка на 22-га, што, безумоўна, беспадстаўна і незаконна.

І ўсё ж у вызначаны час група грамадзянаў сабралася ў парку культуры і адпачынку імя 30-ці годзьдзя камсамолу. Бязь лёзунгаў, плякатаў, сьцягоў. Проста так.

З боку, пры ўваходзе ў парк, за людзьмі, якія сабраліся на акцыю, сачыла і група міліцыянтаў. Каля 10-ці чалавек. Сытуацыю таксама пракантраляваў і намесьнік старшыні гарвыканкаму спадар Цупрык.

Пастаяўшы паўгадзіны, пікетоўцы пачалі разыходзіцца. А пасьля й міліцыянты. На гэтым усё і скончылася. Пакуль што. Бо Віктар Мізяк зьбіраецца рашэньне гарадзкога выканаўчага камітэту абскардзіць праз суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG