Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 сакавіка 2000 г.


Вольга Караткевіч

Сёньня ў Беларусі – непрацоўны дзень. Прысьвечанае жанчынам сацыяльнае сьвята, якое засталося ад савецкага календару. Гэткі самы выхадны дзень ва Ўкраіне ды Расеі. У Прыбалтыцы серада – звычайны працоўны дзень. Тым ня менш, у сьвеце пра гэтае сьвята памятаюць. Мы патэлефанавалі жанчынам, якія маюць славутых мужоў. Гаворыць Галіна Вашчанка, жонка Зянона Пазьняка.

(Вашчанка: ) "Ведаеце, нашае жыцьцё такое незвычайнае. Па-першае, яно ня дома, па-другое, нягледзячы на тое, што мы – за мяжой, мы не заўсёды разам, вось як і зараз.

Таму для мяне самыя лепшыя хвіліны ў нашым сямейным жыцьці, самыя шчасьлівыя і радасныя, гэта калі мы разам займаемся агульнымі праблемамі. Ходзім на рынак, купляем гародніну… Таму ў нас гэтак пытаньне не стаіць, памагаць адно аднаму ці не дапамагаць. Я вельмі хацела б думаць, што я дапамагаю мужу ў нейкіх ягоных справах і тое самае адчуваю зь ягонага боку".

(Карэспандэнт: ) "Ці дорыць вам Зянон Станіслававіч кветкі, і калі так, дык якія?"

(Вашчанка: ) "Так. Да кветак ён ставіцца вельмі своеасабліва. Я ўвогуле не люблю шмат кветак, адна альбо тры…І ён выбірае што-небудзь своеасаблівае, незвычайнае. Колерамі, пялёсткамі. Ён заўсёды можа мяне зьдзівіць. Гэта не заўсёды купленыя кветкі. На гэта не заўсёды ёсьць грошы. Гэта могуць быць палявыя кветкі. Але так ён робіць гэтыя букеты… Ён мастак".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG