Удзельнікі Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў сёньня заявілі пра тое, што ня будуць удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. Рашэньне было прынятае ў часе паседжаньня Кансультацыйнае рады. У прынятай заяве гаворыцца, што гэта – ня выбары, а выбарчы фарс паводле распрацаванага ўладамі сцэнару, з загадзя вядомымі вынікамі... Галоўная выснова сёньняшняе заявы ўтрымліваецца ў наступным сказе: "Цяперашняя ўлада, ня здольная працягнуць сваё існаваньне на законных падставах, рыхтуецца зарганізаваць выбарчы фарс паводле зададзенага сцэнару й з загадзя вядомымі вынікамі, удзельнічаць у якім палітычныя партыі лічаць безсэнсоўным". Партыі абгрунтоўваюць сваё рашэньне трыма галоўнымі прычынамі: па-першае, Выбарчы кодэкс не адпавядае дэмакратычным прынцыпам; па-другое, ён прыняты нелегітымнай "Палатаю прадстаўнікоў"; па-трэцяе, кодэкс прыняты ў аднабаковым парадку, па-за рамкамі перамоўнага працэсу. Аляксей Кароль – намесьнік старшыні Беларускае Сацыял-дэмакратычнае партыі "Народная Грамада", удзельнік паседжаньняў Кансультацыйнае рады, так пракамэнтаваў для нашага радыё сёньняшнюю заяву і падпісаньне кодэксу… (Кароль: ) "Гэтае падпісаньне ёсьць грубае парушэньне абавязкаў, якія прымалі Лукашэнка і ўрад на сябе публічна, міжнародных забавязаньняў. Гэта азначае аднабаковую адмову ад узгодненага мэханізму перамоваў з апазыцыяй, а таксама парушэньне тых прынцыпаў, аб якіх была дамоўленасьць у кансультацыях паміж уладай і апазыцыяй.". Удзельнікі паседжаньня падкрэсьлілі таксама, што падпісаньне Лукашэнкам Выбарчага кодэксу – гэта грубае парушэньне ўзятых ім забавязаньняў у справе правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў, якія зафіксаваныя ў Санкт-Пецярбурскай дэклярацыі і 22-м артыкуле Выніковага дакумэнту Стамбульскага саміту. Аднак дзьверы да дыялёгу з афіцыйнымі ўладамі з боку апазыцыйных партыяў не зачыненыя – напрыканцы заявы гаворыцца пра гатоўнасьць да перамоваў. Але – у фармаце, які быў выпрацаваны ў 1999 годзе з удзелам міжнародных арганізацыяў. Тым самым Кансультацыйная рада дае ясна зразумець, што яна супраць пашырэньня складу ўдзельнікаў перамоўнага працэсу. Дарэчы, у гэтай сувязі важна адзначыць, што, згодна з самай апошняй інфармацыяй, "тройка", якая наведае Менск 1-4 сакавіка, будзе ўзмоцненая яшчэ й старшынём Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Тэры Дэвісам зь Вялікабрытаніі. Як тлумачыць намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Анатоль Лябедзька, Рада Эўропы дасылае ў Беларусь чыноўніка высокага рангу, што паказвае ейную зацікаўленасьць у зьмене сытуацыі у краіне (для параўнаньня: дакладчык па Беларусі Вольфганг Бэрандт толькі шэраговы сябра палітычнага камітэту). Сябры Кансультацыйнае рады не разглядалі сёньняшнюю заяву Лукашэнкі пра ягоную гатоўнасьць да дыялёгу з апазыцыяй. Было адзначана, што гэтая заява патрабуе дасканалага вывучэньня.

Самае папулярнае
1