У Гомлі сёньня працягваўся страйк кірмашовых гандляроў. А ў гэты час у судзе Цэнтральнага раёну места працаваў сапраўдны канвэер разгляду адміністрацыйных справаў. Гэтыя справы слухаліся ў дачыненьні да гандляроў, якія, нібыта, парушалі правілы рэалізацыі тавараў… Каля пакою судзьдзі Яраслава Парэмскага а 10 гадзіне ўтварылася сапраўдная чарга прадпрымальнікаў, якія чакалі разьбіральніцтва і судовага выраку. Юрысконсульт раённай падаткавай інспэкцыі Тацяна Жылінская даставіла судзьдзі ажно 18 пратаколаў на прыватных прадпрымальнікаў. Пратаколы гэтыя былі складзеныя раённымі і гарадзкімі падаткоўцамі пад час ператрусу на цэнтральным кірмашы ў мінулыя выхадныя напярэдадні цяперашняга страйку. Так званыя парушэньні, якія выяўлялі падаткоўцы, у большасьці – тыповыя. Да прыкладу, Валеры Сьмірноў не запісаў у штодзённую кнігу рэалізацыі тавараў 10 бляшанак кавы, якія нават не выстаўляў на продаж. Вырак судзьдзі Парэмскага такі: 44 мільёны штрафу ў старым вылічэньні і канфіскацыя кавы на карысьць краіны. Такі штраф з канфіскацыяй незапісаных у кнігу рэалізацыі пачку гарбаты, бляшанкі кансэрваў, дзіцячую вопратку атрымалі прадпрымальнікі Вячаслаў Барашка, Натальля Кароўкіна ды іншыя. Падвышаным – 90-мільённым штрафам пакараны прадпрымальнік Павел Аверчанка. Пад час ператрусу ў яго на складзе ён ня меў пры сабе дакумэнтаў на 6 тонаў цукру і амаль тры тоны мукі ды рысу. Спадар Аверчанка паказаў судзьдзі адпаведныя дакумэнты і патлумачыў, што на момант праверкі яны знаходзіліся ў ягонай аўтамашыне – дома. Але гэта не падзейнічала на служку фэміды Парэмскага. Апрача штрафу, ён абвесьціў прадпрымальніку канфіскацыю на карысьць дзяржавы ўсяго тавару, агульнай сумай у 2 мільярды 600 мільёнаў рублёў. Яшчэ адна група кірмашовых гандляроў была аштрафаваная за тое, што прадавала тавары без пісьмовай дамовы зь іхнымі гаспадарамі і рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасьці. Гэтым, як правіла, займаліся тыя гараджане, якія ў свой час былі выкінутыя па скарачэньні зь дзяржаўных прадпрыемстваў ці ўстановаў і цяпер ня маюць сродкаў для існаваньня. Ні сьлёзы ні тлумачэньні на судзьдзю не паўплывалі. Разглядаліся ў судзе і справы двух грамадзянаў, што ўзяліся падвезьці прадпрымальнікам тавар на сваіх асабістых аўтамашынах без дакумэнтаў-дазволаў на транспартныя паслугі. Гамяльчук Мікалай Бяляеў ледзь ня страціў свой мікрааўтобус "Пэжо", а Дзьмітры Дудко зь вёскі Рагі – легкавік "Форд". Судзьдзя папярэдзіў, што калі цягам 10 дзён першы не заплоціць штраф у памеры 70 мільёнаў, а другі 110 мільёнаў – аўтамашыны будуць сканфіскаваныя на карысьць дзяржавы. Але ня толькі пад судовыя пакараньні трпляюць прадпрымальнікі нашага рэгіёну. У Петрыкаве, пры вымагальніцтве ўв аднаго з прыватных гандляроў хабару "пагарэў" галоўны падаткавы інспэктар Уладзімер Плікус. Хабару прадуктамі харчаваньня, шампанскім і гарэлкай інспэктар дамогся, але быў схоплены супрацоўнікамі пракуратуры і накіраваны ў сьледчы ізалятар абласнога цэнтру. Падаткоўцу ўжо выстаўленае абвінавачаньне паводле артыкулу 169, частцы 2 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае пакараньне тэрмінам ад 5 да 15 гадоў.

Самае папулярнае
1