Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 25 студзеня 2000 г.


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

У Польшчы пашыраюцца пратэсты супраць расейскай ваеннай акцыі ў Чачні і палітыкі ў дачыненьні да Беларусі. Падчас маніфэстацыі на гэтым тыдні перад кансулятам Расеі ў Кракаве яе ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю, у якой патрабуюць спыніць вайну ў Чачні і працэс захопу Беларусі.

"Расея вяртаецца на рэйкі імпэрскай палітыкі. – Гаворыцца ў заяве. – Ідзе вайна ў Чачні, узмацняецца расейскі ўплыў шляхам стварэньня саюзу Расеі і Беларусі. Да Расеі, якая выкарыстоўвае ў сваей палітыцы дзяржаўны тэрарызм і генацыд, нельга ставіцца як да дэмакратычнай дзяржавы. Патрабуем вываду расейскіх войскаў з Чачні, пакараньня вінаватых за генацыд, і прыпыненьня працэсу захопу Беларусі. Лічым што Расея павінна быць выключана з Рады Эўропы".

У Любліне дзе мясцовыя парлямэнтары прыймалі дэлегацыю Беларускага Народнага Фронту пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка, была прынятая заява. У ёй у прыватнасьці гаворыцца:

"Кіраўніцтва партыі Рух Адбудовы Польшчы і парлямэнтары Люблінскага ваяводства выступаюць за захаваньня сувэрэннасьці дзяржаваў, якія паўсталі ў выніку распаду Савецкага Саюзу, у тым ліку і Рэспублікі Беларусь. Заклікаем парлямэнты, урады і міжнародныя арганізацыі сьвету зрабіць усё магчымае дзеля посьпеху палітычнага дыялёгу з мэтай захаваньня правоў чалавека ў Беларусі…"

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG