Некаторыя маскоўскія аналітыкі прапаноўваюць Крамлю зьмяніць тактыку ў дачыненьні да Чачні. Сёньня "Независимая газета" зьмясьціла артыкул Мікіты Малчанава і Армэна Ханбабяна пад назовам "Надыйшоў час зьмяніць тактыку"… Аўтары прызнаюць, што расейскія войскі вельмі няхутка выйдуць з Чачні, што да прэзыдэнцкіх выбараў Чачня ня будзе пераможаная, і што Басаева і Хатаба арыштаваць ня здолеюць. "Адзінае, што можна прадказаць з абсалютнай пэўнасьцяй, гэта – партызанскія войны. Дзе б фэдэралы не вывешвалі трыкалёр, гэтая зона ня будзе вольная ад "бандытаў". Больш за тое – напады на расейскіх вайскоўцаў ня спыняцца нават у гіпатэтычным выпадку разьмяшчэньня фэдэральных падразьдзяленьняў у кожным чачэнскім паселішчы", – піша газэта. Пасьля такога прызнаньня лягічна было б прапанаваць мірны, палітычны варыянт развязаньня канфлікту. Аднак, аўтары выказваюцца за нешта зусім супрацьлеглае. Спасылаючыся на зьвесткі пра тое, што ў баях з сіламі чачэнскага супраціву "ужо цяпер бяруць удзел мабілізаваныя з расейскіх турмаў чачэнскія ж крымінальнікі", аўтары прапануюць перайсьці да "тактыкі, якую савецкія спэцпадразьдзяленьні выкарыстоўвалі ў пасьляваенных Прыбалтыцы і Заходняй Украіне". "Ня можа быць, адзначаецца ў "Независимой газете", каб у адпаведных расейскіх інстанцыях не памяталі пра псэўдабанды, псэўдападпольныя яўкі, псэўда-бацькаў і гэтак далей, пра што сёньня выдаецца вялікая колькасьць мэмуараў. Чаму ўсяго гэтага няма ў Чачні? Больш чым незразумела". Прыгадваюць аўтары і здушэньне руху басмачоў у Сярэдняй Азіі, калі "усяго за дзесяць-дванаццаць гадоў удалося ня толькі цалкам разьбіць бандытаў, якіх падтрымлівалі з замежжа, але і перакрыць межы толькі што адроджаннай дзяржавы". Праўда, не прыгадваецца, колькі за гэтыя "усяго 10-12 гадоў" загінула і з аднаго, і з другога боку. Артыкул мае падзагаловак: "Расейскім уладам варта скарыстаць савецкі вопыт антыпартызанскіх апэрацыяў". Відавочна, маецца на ўвазе, так бы мовіць, "станоўчы вопыт" – бо быў яшчэ і адмоўны, калі за шаснаццаць гадоў суперузбройным савецкім войскам не ўдалося перамагчы афганскіх маджахедаў. Пад партызанамі аўтары разумеюць арганізатараў антыбальшавіцкіх паўстаньняў, змагароў за незалежнасьць народаў – украінскага, латыскага, літоўскага, народаў Сярэдняй Азіі, якім супрацьстаялі карныя войскі НКВД. "Вопыт" тых войскаў, пагодзімся з аўтарамі, зафіксаваны ў архівах "адпаведнай інстанцыі", а менавіта – ФСБ. Праўда, у гісторыі СССР былі і іншыя акцыі супраць партызанаў. На тэрыторыі Беларусі, помсьцячы за пушчаныя пад адхон ваенныя эшалёны, нямецкае камандваньне падчас карных апэрацыяў вынішчала цэлыя вёскі. Падрабязна пра арганізатараў і ідэйных натхняльнікаў тых антыпартызанцкіх акцыяў можна прачытаць у матэрыялах Нюрнбергскага працэсу.

Самае папулярнае
1