Былы старшыня Ашчаднага банку Ўладзімер Хілько, які ўжо больш як год утрымліваецца ў турэмным шпіталі, мае тэрміновую патрэбу ў другой апэрацыі на сэрцы, аднак рэкамэндацыі мэдыкаў кіраўніцтва турмы ігнаруе. У турэмным шпіталі экс-старшыня Ашчаднага банку Ўладзімер Хілько правёў ужо больш як 400 дзён. Як паведаміла мне сёньня яго жонка Зінаіда, шпіталь стаў сталым месцам зьняволеньня былога банкіра. Улетку зьняволенаму прафэсару была зробленая апэрацыя на сэрцы. Стан яго крыху палепшыўся, аднак не надоўга. Няма сумневу, што на пагаршэньне здароўя Ўладзімера Хілько аказала ўзьдзеяньне вынесенае ў верасьні абвінавачаньне. Нагадаю, Фрунзэнскі раённы суд Менску асудзіў яго на тры з паловаю гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за перавышэньне службовых паўнамоцтваў пад час кіраўніцтва Ашчадным банкам. Такое рашэньне Хілько палічыў несправядлівым і апратэставаў у гарадзкім судзе. 23 лістапада гэты суд часткова задаволіў пратэст і скасаваў два гады зьняволеньня. Прадстаўнікі Феміды патлумачылі сваё рашэньне гуманнасьцю ў дачыненьні да хворага. Сам Уладзімер Хілько, яго сям'я і ўсе, хто спачуваў ім, пасьля зьмякчэньня прысуду спадзяваліся, што не за гарамі й навогул выхад на волю. Аднак аптымістычныя прадказаньні не збыліся. Паўтарагадовы тэрмін заканчваецца толькі 6 красавіка. Для інваліда ІІ групы Хілько гэта, зразумела, вельмі далёкая дата. Тым болей, што за апошнія месяцы адбылося пагаршэньне ягонага фізычнага стану. Пасьля апошняга прысуду ў турэмны шпіталь быў запрошаны мэдычны экспэрт прафэсар Скарнякоў. Гаворыць Зінаіда Хілько: "Яны ўжо самі выклікалі прафэсара з навукова-дасьледчага інстытуту кардыялёгіі. І прафэсар даў такое заключэньне: у мужа пашкоджаныя сардэчныя жылы на 70 адсоткаў. І на працягу аднаго-трох месяцаў трэба тэрмінова зрабіць апэрацыю. Але зараз ужо праходзіць тэрмін, які даў ім прафэсар", – паведаміла спадарыня Хілько. Як вынікае зь яе словаў, новая апэрацыя на сэрцы яшчэ болей складаная за папярэднюю. Відавочна, яе можна рабіць толькі ў спэцыялізаванай установе – інстытуце кардыялёгіі. Кіраўніцтва інстытуту паведаміла, што там гатовыя зрабіць апэрацыю хоць сёньня. Затрымка – за турэмным начальствам. Менавіта яно павінна зараз вызначыцца: аддаваць асуджанага кіраўніка Ашчаднага банку ў рукі лекараў ці не.

Самае папулярнае
1