Сёньня ў гарадзкім судзе Менску адбылося чарговае судовае паседжаньне ў крымінальнай справе Яўгена Асінскага. Сёньня ўсе чакалі судовага прысуду ў крымінальнай справе Яўгена Асінскага – юнака, які абвінавачваецца паводле артыкулу 186 Крымінальнага Кодэксу (удзел у групавых дзеяньнях, якія пацягнулі масавыя беспарадкі). Нагадаем: Яўген Асінскі быў затрыманы разам зь іншымі ўдзельнікамі несанкцыянаванага шэсьця ў Дзень Незалежнасьці. У Савецкім РАУСе да яго ветліва зьвярнуўся малады супрацоўнік міліцыі і папрасіў падпісаць паперу, спаслаўшыся на тое, што гэта звычайная фармальнасьць для затрыманага ў пастарунку. Такім чынам Яўген падпісаў сваё прызнаньне ў тым, што нібыта зьбіваў супрацоўніка міліцыі пад час несанкцыянаванага шэсьця. Сёньня судзьдзя Валеры Камісараў вырашыў толькі заслухаць паказаньні сьведкаў і прагледзець апэратыўныя відэастужкі, якія былі зробленыя пад час апазыцыйнай акцыі ў Дзень Незалежнасьці. Варта адзначыць: калі судзілі затрыманых ўдзельнікаў несанкцыянаванага шэсьця паводле адміністрацыйнага заканадаўства, у Савецкім судзе разглядалася 5 апэратыўных відэастужак, а ў Гарадзкім судзе абвінавачваньне ў якасьці доказнай базы супроць Яўгена Асінскага карысталася толькі адной стужкаю. Відэазапіс, як і заўжды, не адпавядаў прафэсійнай якасьці. Сьледзтва спрабавала здабыць відэазапісы, якія былі зробленыя апэратарамі тэлеканалаў "ОРТ" і "НТВ", аднак там даць стужкі адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што пасьля трансьляцыі яны размагнічваюцца. Судзьдзя Валеры Камісараў узяў перапынак да 13 студзеня. Аднак ён паведаміў нашаму радыё, што прысуд, магчыма, ня будзе агучаны ў судовай зале і ў гэты дзень.

Самае папулярнае
1