Удзельнікі Кансультатыўнае рады апазыцыйных палітычных партыяў сёньня заявілі пра тое, што прыняцьцё выбарчага заканадаўства па-за перамоўным працэсам ператворыць парлямэнцкія выбары 2000 году ў фарс, і апазыцыя ня будзе браць у іх удзелу. Прыйсьці да згоды было няпроста. У першапачатковым варыянце заявы Кансультатыўнае рады, які падрыхтаваў Станіслаў Багданкевіч (менавіта ён старшыняваў на першай у гэтым годзе сустрэчы), рашэньне пра няўдзел у выбарах гучала больш рашуча. Аднак прадстаўнікі трох партыяў, што ўваходзяць у Кансультатыўную раду – камуністы, лібэрал-дэмакраты й Партыя працы – палічылі такі падыход занадта жорсткім. У прыватнасьці, лідэр камуністаў Сяргей Калякін патлумачыў, што ягоная партыя яшчэ будзе абмяркоўваць пытаньне ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах. І тут шмат залежыць ад таго, паводле якога закону будзе праходзіць выбарчая кампанія. Яго падтрымалі спадары Гайдукевіч і Лемяшонак. Кансэнсус шукалі даволі доўга. Урэшьце рэшт спыніліся на варыянце, які прапанаваў Вінцук Вячорка. І цяпер асноўны пункт заявы гучыць у наступнай рэдакцыі: "Кансультатыўная Рада апазыцыйных палітычных партыяў заяўляе, што прыняцьцё выбарчага заканадаўства па-за перамоўным працэсам і захаваньне атмасфэры гвалту ператворыць такія выбары ў фарс, і апазыцыя ня будзе браць у іх удзелу". На гэтым жа паседжаньні быў прыняты і яшчэ адзін дакумэнт пад назовам "Сьпіс асноўных палітычных пытаньняў, якія маюць адносіны да выбараў і якія павінныя быць вырашаныя пад час перамоўнага працэсу і рэалізаваныя ў законах да пачатку аб'яўленьня перадвыбарчай кампаніі". Ён тычыцца двух асноўных пытаньняў: паўнамоцтваў парлямэнту й выбарчага працэсу. У ім падкрэсьліваецца, што парлямэнт Беларусі мусіць быць адзіным заканадаўчым ворганам, адзінай інстанцыяй, якая мае права тлумачыць законы, мець функцыі кантролю за іх выкананьнем, рэальна ўдзельнічаць у фармаваньні ўраду і кантролю за яго дзейнасьцю. Кансультатыўная Рада выступае за стварэньне аднапалатнага парлямэнту, які будзе фармавацца паводле зьмешанай сыстэмы (палова дэпутатаў абіраецца па партыйных сьпісах, палова – па акругах). Калі будзе дасягнутая дамоўленасьць пра дзьвюхпалатны парлямэнт, абедзьве палаты павінныя фармавацца насельніцтвам праз непасрэдныя выбары. Адначасова прынятыя 9 умоваў, што зьвязаныя з выбарчым працэсам. Усе яны ўзгодненыя і праз кіраўніка групы АБСЭ ў Беларусі Ханса-Георга Віка, які удзельнічаў у паседжаньні, будуць перададзеныя выканаўчай уладзе. Кансультатыўная Рада таксама выказала заклапочанасьць у сувязі з тым, што дагэтуль не зрэалізаваныя дасягнутыя раней дамоўленасьці пра доступ апазыцыі да дзяржаўных мас-мэдыя, не прызначаны кіраўнік урадавай дэлегацыі замест Міхала Сазонава, ня створаны клімат палітычнага даверу…

Самае папулярнае
1