Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 09 сьнежня 1999 г.


Галіна Айзенштадт, Менск

7 сьнежня ўвайшлі ў моц папраўкі да законаў аб грамадзкіх арганізацыях і палітычных партыях, згодна зь якімі забараняецца выкарыстоўваць у назвах і сымболіцы грамадзкіх арганізацыяў словы "Беларусь", "нацыянальны", "народны" ў любым склоне. Для шэрагу партыяў і рухаў гэта стварыла дадатковыя праблемы.

Такое ўражаньне, што гэтыя папраўкі прынятыя ў асноўным дзеля таго, каб ускладніць жыцьцё Беларускаму Народнаму Фронту. Бо менавіта ён з усіх "народных" найбольш масавы й вядомы ў грамадзтве. Цяжка ўявіць яго пад нейкай іншай назваю.

Як Фронт зьбіраецца выйсьці з гэтай сытуацыі? Вось што адказаў на гэтае пытаньне намесьнік старшыні БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі Алесь Бяляцкі…

(Бяляцкі: ) "Праблема для нас стаіць больш складаная, таму што зараз ідзе пытаньне аб перарэгістрацыі руху і партыі Беларускага Народнага Форнту. З аднаго боку, яны фактычна перарэгістраваныя, і гэтыя пасьведчаньні аб перарэгістрацыі ўжо выдадзеныя. Але справа ў тым, што тая частка фронту, меншая частка фронту, якая пастанавіла называцца Кансэрватыўна-Хрысьціянска партыяй, спрабуе даказаць, што менавіта яны ёсьць пераемнікамі Беларускага Народнага Форнту і, такім чынам, унесьці ў статут фронту і ў назву партыі форнту зьмены. І зараз тут фактычна ўсе нашыя намаганьні ідуць на тое, каб пакінуць назву Фронта, таму што, як кажуць, ужо больш за 10 гадоў яна ёсьць, і мы лічым, што патэнцыял у гэтай назвы, і той багаж, які быў напрацаваны за гэтыя 10 гадоў, яны даюць нам маральнае права адстойваць гэтую назву і старацца, каб яна засталася.

Што датычыцца зьменаў у назьве руху сыходзячы з гэтых новых прыдумак нашых органаў, дык мы афіцыйна яшчэ не атрымлівалі ніякіх папераў ад міністэрства юстыцыі і, адпаведна, ніякіх рухаў мы зрабіць не зьбіраемся. Самы просты варыянт – не пайсьці на перарэгістрацыю, пакінуўшы назву такой, якая яна ёсьць".

Свой погляд на сытуацыю ў Юрася Беленькага з той часткі фронту, якую ўзначальвае Зянон Пазьняк…

(Беленькі: ) "Беларускі Народны Форнт амаль тры гады быў незарэгістраваны – з 88 году па вясну 92 году, і мы дзейнічалі. Калі ў такой сытуацыі ўся энэргія, увесь імпэт павінны быць накіраваныя на тое, каб адстойваць гэтую дзяржаву, супрацьстаяць агрэсіі супраць Расеі, тым больш, што ўсе структуры дзяржаўныя зьяўляюцца акупацыйнымі тут на Беларусі. Яны, натуральна будуць рабіць усё, каб зьліквідаваць усе ачагі супраціву гэтай палітыцы. Таму ў любым выпадку, што б мы не рабілі, мы ніколі ня здолеем ісьці ў тых рамках, якія былі б нармальнымі ў любой цывілізаваная дзяржаве. Таму ў такім кантэксьце мы разглядаем усё, што зараз адбываецца. Звонку, каб так выглядала, яны будуць ствараць фармальныя падставы для дзеяньняў супраць Беларускага Народнага Фронту. Але, па сутнасьці, для нас гэта ня мае ніякага значэньне. Больш за тое. Няхай яны нас не рэгіструюць. Гэта будзе толькі на расткрутку нашай арганізацыі, і палітычнай партыі, і руху. Мы на гэта зьвяртаць увагі ня будзем".

Пэўныя складанасьці могуць паўстаць і ў Беларускае сацыял-дэмакратычнае партыі "Народная Грамада". Яе кіраўнік Мікола Статкевіч зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам "Радыё Свабода", што пытаньне наконт назвы яны яшчэ не абмяркоўвалі. "Пачакаем рэакцыі", – заўважыў ён, маючы на ўвазе Міністэрства юстыцыі.

Мікола Статкевіч не выключае, што давядзецца скасаваць другую частку назвы – "Народная грамада". "Можа, яно й да лепшага, – разважае Статкевіч: цяперашняя назва партыі даволі даўгая".

Размова пра тое, што ў назвах партыяў і арганізацыяў трэба забараніць ужываньне словаў "Беларусь", "Рэспубліка Беларусь", "Нацыянальны", "народны" вялася ўжо на працягу некалькіх гадоў. І некаторыя зь іх загадзя зрабілі высновы.

Напрыклад, Партыя камуністаў Беларусі пачала называцца Партыя камуністаў беларуская, Свабодны прафэсійны зьвяз Беларусі стаў проста Свабодным прафэсійным зьвязам.

Варта нагадаць,што зусім нядаўна скончылася перарэгістрацыя палітычных партыяў і арганізацыяў. Няўжо шэрагу зь іх, якія падпадаюць пад папраўкі ў закон, трэба будзе пачынаць усё спачатку?

Паводле словаў начальніка ўправы ў сувязях з грамадзкасьцю Міністэрства юстыцыі – не. Дастаткова, маўляў, унесьці зьмены ў статут і прынесьці экзэмпляр статуту ў Міністэрства юстыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG