Сёньня завяршыўся візыт ў Маскву Аляксандра Лукашэнкі. Ураніцу ён правёў перамовы з кіраўніком расейскага ўраду Ўладзімерам Пуціным, а ў другой палове дню вярнуўся ў Менск. Паводле словаў Уладзімера Пуціна, ён абмяркоўваў зь беларускім кіраўніком пытаньні ўмацаваньня вонкавых межаў хаўрусу, мытныя праблемы, а таксама ўзаемныя фінансавыя забавязкі. Пад час перамоваў былі таксама закранутыя вайсковыя праблемы. "Беларускія праблемы стануць расейскімі, а расейскія – беларускімі", – лічыць старшыня ўраду Расеі. Лукашэнка паведаміў пра дасягнутую дамоўленасьць ў бліжэйшы час сустрэцца ўтрох (Лукашэнка, Ельцын і Пуцін) і абмеркаваць, як было сказана, "шэраг цікавых ідэяў у разьвіцьці супрацоўніцтва". Па традыцыі адразу ж пасьля падпісаньня інтэграцыйнае паперы бакі пачынаюць даваць розныя тлумачэньні дасягнутых дамоўленасьцяў. Учора было аб'яўлена, што старшынём Вышэйшае дзяржаўнае рады хаўрусу стане Барыс Ельцын. Аднак сёньня Лукашэнка заявіў, што такой дамоўленасьці не было й што гэтае пытаньне будзе вырашацца тады, калі дамова будзе ратыфікаваная парлямэнтамі. Кіраўнік Беларусі заявіў, што для беларускага боку больш важнае пытаньне – хто стане кіраўніком выканаўчага камітэту. Лукашэнка хацеў бы бачыць на гэтай пасадзе Ўладзімера Пуціна. Пры гэтым ён прыгадаў, што звычайна Вышэйшая рада й выканаўчы камітэт ўзначальваюць прадстаўнікі розных дзяржаваў. Такім чынам жаданьне Лукашэнкі бачыць на пасадзе старшыні выканаўчага камітэту Пуціна ёсьць ні што іншае, як жаданьне бачыць на чале Вышэйшае рады сябе. Абвастрэньне стасункаў Расеі з Захадам заўсёды стварала найлепшыя ўмовы дзеля рэалізацыі плянаў кіраўніка Беларусі. А гэтыя стасункі ўсё больш пагаршаюцца… Сёньня прэзыдэнт Ельцын, адказваючы на вострую крытыку расейскае палітыкі з боку прэзыдэнта ЗША, заявіў: "Клінтан учора дазволіў сабе націснуць на Расею. Ён, відаць, на сэкунду забыўся, што такое Расея, што Расея валодае поўным арсэналам ядравае зброі". У зьвязку з гэтай заяваю прэзыдэнта Расеі варта прыгадаць ўчорашнія выказваньні Лукашэнкі наконт сумеснае вайсковае палітыкі Беларусі й Расеі. Ён заявіў, што ў краіне й цяпер разьмешчана больш як 50 відаў ракетнае зброі: ракеты С–125, С–300 ды іншыя. Але яны не нясуць ядравых баягаловак. Адказваючы на пытаньне аб пэрспэктывах вяртаньня ў Беларусь ядравай зброі, Лукашэнка сказаў, што яно ніколі не абмяркоўвалася пасьля вываду ядравых ракетаў зь Беларусі. "Але, – дадаў ён, – калі раптам ўзьнікне гэтая праблема, тады й будзем абмяркоўваць". Дарэчы, кіраўнік Беларусі быў не зусім дакладны. Не далей як год таму ён сам публічна заяўляў пра неабходнасьць вяртаньня ядравых ракетаў у Беларусь. Але ў сьвятле сёньняшняй згадкі Ельцына пра расейскі ядравы патэнцыял словы Лукашэнкі пра тое, што праблема вяртаньня ракетаў можа ўзнікнуць, гучыць асабліва небясьпечна. Многія аглядальнікі адзначаюць, што падпісаная ўчора дамова – ня больш, чым дэклярацыя аб намерах. Часткова гэта, сапраўды, так, але гэта ня значыць, што ўся справа цалкам бясьпечная. Сам факт падпісаньня такіх дакумэнтаў садзейнічае ўзмацненьню імпэрскіх памкненьняў у Расеі. Яскравы прыклад – сёньняшняя заява расейскага міністра ў справах нацыянальнасьцяў Вячаслава Міхайлава. Вітаючы беларуска-расейскую дамову, ён выказаў спадзяваньне, што хаўрус у хуткім часе пашырыцца за кошт Украіны, Казахстану й Малдовы, дзе, як сказаў міністар, "жыве шмат расейцаў". Хай бы сп. Міхайлаў проста мроіў пра пашырэньне хаўрусу – гэта, як кажуць, паўбяды. Але ў якасці матыву далучэньня іншых краінаў да хаўрусу ён называе не інтарэсы гэтых краінаў, а тое, што там жыве шмат яго, сп. Міхайлава, супляменьнікаў… Расейскі міністар у справах нацыянальнасьцяў, які фактычна распальвае нацыянальную варожасьць, які публічна аб'яўляе расейцаў, што жывуць у іншых краінах, "пятай калёнаю" Масквы – далей, як кажуць, ехаць няма куды. І гэта гаворыць не камуністычны маніфэстант, не палітычны маргінал, а сябра расейскага ураду. І гэта, на жаль, непасрэдны вынік падпісанай учора дамовы.

Самае папулярнае
1