Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 лістапада 1999 г.


Любоў Лунёва, Менск

(эфір 8 лістапада)
Як ставяцца выкладчыкі да зьявы выключэньня студэнтаў з унівэрсытэтаў за ўдзел у апазыцыйнай акцыі?

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце выкладнікі, якія маюць супрацьлеглыя палітычныя погляды выказвалі свае меркаваньні "Радыё Свабода" з нагоды мажлівага выключэньня студэнтаў з ВНУ за ўдзел у апазыцыйнай акцыі.

Мы зьвярнуліся да выкладнікаў гістарычнага факультэту, студэнты якога зьяўляюцца найбольш актыўна ўдзельнічаюць у апазыцыйных акцыях.

Прафэсар катэдры новай і найноўшае гісторыі замежных краінаў Пётар Шупляк:

(Шупляк: ) "Калі справа сапраўды ідзе аб выключэньні студэнтаў з унівэрсытэту ці зь якога-небудзь інстытуту за палітычныя погляды ці за ўдзел у нейкіх палітычных мерапрыемствах, дык я лічу, што гэта не адпавядае нармальнаму становішчу. У любой нармальнай крнаіне, у прававой краіне кожны чалавек можа займацца палітычнымі справамі так, як ён жадае".

Прафэсар катэдры гісторыі Расеі Ігар Аржахоўскі:

(Аржахоўскі: ) "Я лічу, што вось тыя маладыя людзі – я ня ведаю студэнты яны ці не – з завязанымі тварамі, якія зьявіліся ўдарнай сілаю пры сутычцы з АМОНам – іх нельга лічыць бязьвінна пацярпелымі. Яны ведалі на што яны йдуць. Але я лічу, што трэба падыходзіць індывідуальна да кожнага й вырашаць гэтае пытаньне не ў агульным пляне: "Ах ты такі, дык мы цябе…" Гэта неразумная палітыка, трэба кожнаму індывідуальна вызначаць ступень віны".

Загадчык катэдры новай і найноўшае гісторыі Ўладзімер Кошалеў на пытаньне: "Ці апраўданае выключэньне студэнтаў з унівэрсытэту за ўдзел у акцыі апазыцыі?" адказаў нашаму радыё:

(Кошалеў: ) "Канешне, гэта кепска.Удзел у палітычнай акцыі – гэта магчымасьць выказаць сваю палітычную пазыцыю. Тое, што 17 кастрычніка кідалі камяні, палкі – гэта заслугоўвае асуджэньня, але пазбаўляць маладых людзей магчымасьці вучыцца – гэта сумна. Гэта не навіна, што студэнтаў за палітычную дзейнасьць выключалі з унівэрсытэтаў. Мы гэта добра ведаем з гісторыі. Таго ж Уладзімера Ільіча Леніна выключалі таксама. А вось далі б яму давучыцца, можа ён бы не зрабіўся рэвалюцыянэрам і нашая гісторыя склалася б інакш. Але ня будзем перабольшваць ролю асобы ў гісторыі. Мы мусім даць шанец маладым людзям, якія заблыталіся ў методах і сродках палітычнае барацьбы".

Загадчык катэдры гісторыі Беларусі старажытанага часу й сярэдніх вякоў Павал Лойка прадоўжыў гэтую тэму:

(Лойка: ) "Лічу, што наогул путаньне вучобы і пытаньне ідэалягічных пазыцый – гэта рэч розная. Кожны можа мець свае погляды на разьвіцьцё грамадзтва і выказваць іх па рознаму, а студэнт, гэта чалавек, які непасрэдна атрымлівае пэўны набор ведаў у вышэйшых навучальных установах, і менавіта па ацэнцы яго ведаў яго павінны, як то кажуць, ну ці заахвочваць ці выстаўляць за сьцены гэтага ВНУ".

Гэта быў Павал Лойка, яго падтрымаў намесьнік дэкана гістарычнага факультэту Аляксандар Каханоўскі:

(Каханоўскі: ) "Я лічу, што ў студэнтах ацэнка іх дзейнасьці перш за ўсё ў межах унівэрсытэту ідзе паводле іх ведаў, па паводзінах у межах выкананьня навучальнага пляну іх як студэнтаў унівэрсытэту, і гэта галоўная адзнака іх дзейнасьці. Па гэтым мы і павінны ацэньваць іх паводзіны як навучальную дысцыпліну".

Дэкан факультэту Алег Яноўскі прытрымліваецца аналягічных поглядаў, ён асабіста дадаў:

(Яноўскі: ) "Выганялі студэнтаў і будуць выганяць за акадэмічную непасьпяховасьць, за амаральнасьць, за тое, што, напрыклад, у тых жа самых будынках унівэрсытэту, у тым ліку і на гістфаку, студэнты ці ня ведаю хто крэмзаюць мэблю… Унівэрсытэт – гэта ўсё ж такі унівэрсытэт, а БДУ ў Беларусі – гэта адзін такі ўнівэрсытэт, які можа ў поўным сэнсе слова называцца ўнівэрсытэтам…"

Відавочна, што не дэкан самастойна будзе вырашаць пытаньне выключэньня студэнтаў, але яд ягонае пазыцыі ў гэтым пытаньні будзе шмат што залежыць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG