Учора распачаўся вiзыт у Беларусь упаўнаважанага ў правох чалавека Расейскае Фэдэрацыi Алега Мiронава. У панядзелак ён сустрэўся з намесьнiкам мiнiстра замежных справаў Пятровым i старшынём Вярхоўнага суду Сукалам. Сёньня адбылiся перамовы сп. Мiронава з Аляксандрам Лукашэнкам. Пад час свайго вiзыту расейскi ўпаўнаважаны таксама сустрэнецца зь мiнiстрам юстыцыi, старшынём палаты прадстаўнiкоў Малафеевым, наведае БДУ й Менскi аўтазавод, выступiць у Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу. Першым расейскiм упаўнаважаным ў правох чалавека быў вядомы праваабаронца Сяргей Кавалёў, якi за свае перакананьнi шмат гадоў адсядзеў ў савецкiх лягерох. Але за сваю прынцыповую пазыцыю ў адносiнах да першае чачэнскае вайны Кавалёў быў з гэтае пасады звольнены. Ягоным пераемнiкам Дзяржаўная дума Расеi абрала камунiста Алега Мiронава. Пад час сёньняшняй сустрэчы з Лукашэнкам расейскi дзяржаўны праваабаронца заявiў, што прыехаў дзеля таго, каб параўнаць беларускiя i расейскiя стандарты ў сфэры правоў чалавека i разьвеяць мiт пра тое, што ў Беларусi гэтыя правы парушаюцца. Сп. Мiронау патлумачыў, што гэта асаблiва важна напярэдаднi падпiсаньня дамовы аб стварэньнi хаўруснае дзяржавы, каб расейскае грамадзтва ўбачыла, што абедзьве краiны ў адносiнах да правоў чалавека знаходзяцца на адзiным узроўнi, а ў нечым беларуская ўлада нават апярэджвае расейскую. Такiм чынам, нават да азнаямленьня з сытуацыяй расейскi дзяржаўны праваабаронца-камунiст свае высновы ўжо зрабiў. Варта адзначыць, што праблему правоў чалавека Міронаў абмяркоўваў з Лукашэнкам за зачыненымi дзьвярыма. Цiкавая краiна, у якой захаваньне правоў чалавека зьяўляцца дзяржаўным сакрэтам. Наўрад цi на ўпэўненасьць расейскага упаўнаважанага ў правох чалавека паўплываюць i iншыя менскiя суразмоўцы, зь якiмi ён сустракаецца: намесьнiк мiнiстра замежных справаў, мiнiстар юстыцыi, старшыня Вярхоунага суду. Сп. Мiронаў разам з другiм госьцем з Расеi – яраслаўскiм губэрнатарам Лiсiцыным – мае намер таксама наведаць Менскi аўтазавод. У парадку дня чатырохдзённага вiзыту расейскага ўпаўнаважанага пазначана й сустрэча з праваабарончымi арганiзацыямi. З пытаньнем, цi было iм прапанавана сустрэцца з Алегам Мiронавым, я зьвярнуўся ў Беларускi Гэльсынскi камiтэт, у «Вясну–96», i ў «Хартыю–97». Усе яны далi адмоўны адказ. Вiдаць, меркаваньнi гэтых, так бы мовiць, «ворагаў iнтэграцыi» Алега Мiронава нават не цiкавяць. На гэты «iнтэграцыйны» ўхiл ягонага вiзыту варта зьвярнуць увагу. У Расеi выказваюцца сумневы, як можна аб'ядноўвацца з краiнаю, у якой апазыцыянэры сядзяць у турме цi навогул зьнiкаюць, дзе мiлiцыя зьбiвае ўдзельнiкаў мiрных дэманстрацыяў, i дзе зачыняюцца газэты. Расея, вядома, ня ўзор дэмакратыi, але такога там пакуль няма. Вось Алег Мiронаў i паехаў ў Менск, каб адрапартаваць, што й па лiнii правоў чалавека ў Беларусi да «аб'яднаньня» ўсё падрыхтаванае. Дарэчы, тэму «iнтэграцыi» сёньня ў размове зь яраслаўскiмi журналiстамi закрануў i Аляксандар Лукашэнка. Ён заявiў, што ня пройдзе й году, як Украiна далучыцца да «беларуска-расейскага аб'яднаньня». На думку Лукашэнкi, пасля выбараў ва Ўкраiне адбудзецца абвал, горшы за мiнулагоднi расейскi, бо напярэдаднi выбараў украiнскую эканомiку «гвалцяць i заціскаюць». Што робяць з эканомiкай у Беларусi без усялякiх выбараў – беларускi кiраунiк не паведамiў. Але дадаў, што да «беларуска-расейскай iнтэграцыi» прыглядаецца кiраўнiцтва Казахстану i нават Узбэкiстану. Можа, у беларускiм паветры нешта ёсьць, што мроям спрыяе: i што правы чалавека ў Беларусi захоўваюцца, i што ўсе краiны былога СССР да беларуска-расейскага хаўрусу далучацца.

Самае папулярнае
1