У 21.10 паводле менскага часу нашаму карэспандэнту Юрасю Карманаву ўдалося датэлефанавацца да штаб-кватэры партыі Народная грамада. На сувязі адзін зь кіраўнікоў партыі Анатоль СІДАРЭВІЧ. (Сідарэвіч: ) "Прыходзіў падпалкоўнік Дзяргай з Партызанскага РАУС, сьледчы па асоба важных справах, з цэлай кучай сваіх памочнікаў, прад"явіў падпісаную пракурорам пастанову аб правядзеньні вобыску. У штаб-кватэры партыі знаходзіўся дэпутат Дзяржаўнай думы Вольга Беклямішчава. Зараз павялі Статкевіча да выхаду хлопцы ў скураных куртках, якія прыйшлі пад камандаваньнем падпалкоўніка Дзяргая". (Карманаў: ) "Значыць, фактычна, зараз адбыўся арышт спадара Статкевіча?" (Сідарэвіч: ) "Затрыманьне гэта, магчыма, было, бо ордэру на арышт не прад"яўлена". (Карманаў: ) "Ці паведамілі, у які РАУС ён накіроўваецца?" (Сідарэвіч: ) "У Партызанскі РАУС".

Самае папулярнае
1