Амбасада Злучаных Штатаў зьвярнулася ў МЗС Беларусі са скаргаю на дзеяньні беларускіх праваахоўных ворганаў, якія 4 кастрычніка ў часе ператрусу сканфіскавалі ў Праваабарончага Цэнтру " Вясна-96" кампутары й друкаркі. Частка аргтэхнікі зьўляецца амэрыканскай уласнасьцю й была перададзеная Праваабарончаму Цэнтру ў карыстаньне. Правахоўныя ворганы Беларусі адмаўляцца вяртаць сканфіскаваную маёмасьць Правабарончаму Цэнтру "Вясна-96". Як высьветлілася, сярод сканфіскаванае аргтэхнікі кампутар, сканэр, факс-мадэм і ксэракс зьяўляюцца ўласнасьцю амэрыканскай амбасады, якая перадала тэхніку ў часовае карыстаньне. Кіраўніцтва Цэнтру накіравала сёньня скаргу ў Пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску, бо менавіта міліцыянты Цэнтральнаг РАУС праводзілі 4 кастрычніка ператрус. Як паведаміў юрыст "Вясны-96" Валянцін Стэфановіч, у скарзе адлюстраваныя парушэньні беларускага заканадаўства, якія былі дапушчаныя міліцыянтамі. Міліцыянты сьцьвярджалі, што праводзілі вонкавы агляд, у той час як адбываўся трывіяльны ператрус, санкцыі на які не было. У часе ператрусу юрыст у некаторых пакоях не прысутнічаў, што зьўляецца абавязковай умовай. У пратаколе паводле вынікаў ператрусу, што склалі міліцыянты, не пазначана, што у часе гэтае працэдуры вялася відэаздымка, на якую таксама не было дазволу. Але галоўныя прэтэнзіі тычацца сканфіскаванай аргтэхнікі. Міліцыя адмаўляецца вяртаць кампутары на той падставе, што зараз яны праходзяць "экспэртызу". Што гэта за "экспэртыза", міліцыянты паведамляць адмаўляюцца. Валянцін Стэфановіч сьцьвярджае, што гэта таксама зьяўляецца парушэньнем беларускага заканадаўства, бо файлы кампутараў – правытная інфармацыя. І каб іх прагледзець, праваахоўным ворганам трэба спачатку атрымаць санкцыю пракурора. Аднак, крымінальная справа не ўзбуджаная, а значыць, і дазволу пракурора быць ня можа. Юрыст Праваабарончага Цэнтру мяркуе, што зараз сканфіскаванымі кампутарамі займаецца беларускае КГБ. Афіцыйным беларускім уладам прыйдзецца даваць адказ ня толькі на скаргу "Вясны-96", але й на запыт амабасады ЗША ў Менску. Як паведаміў нашаму радыё старшыня Праваабарончага Цэнтру "Вясна-96" Алесь Бяляцкі: (Бяляцкі: ) "Мы, натуральна, адразу паведамілі ў амбасаду, калі гэтыя рэчы былі ў нас забраныя. І нам вядома, што амбасада Злучаных Штатаў зьвярнулася з патрабаваньнем аддаць у міністэрства замежных справаў. У сваю чаргу, міністэрства замежных справаў зьвярнулася да міністэрства нутраных справаў з такой жа просьбаю. Пакуль што нам аніякіх сыгналаў не паступала – мабыць, яшчэ ня ўсю інфармацыю з нашых кампутараў выцягнулі. На гэтых кампутарах утрымлівалася ўся нашая база, і ўсе тыя падрыхтоўчыя матэрыялы, якія былі нарыхтаваныя да перамоўнага працэсу экспэртавай камісіяй у правах чалавека пры апазыцыйных партыях. Я мяркую – гэтая гістэрыя ўладаў зьвязаная найперш з тым, што надыходзіць 17 кастрычніка. Яны вельмі баяцца, што адбудуцца масавыя выступы народу. Таму намагаюцца біць па мяркуемых цэнтрах арганізацыі гэтае акцыі". Пратэсты з нагоды дзеяньняў афіцыйных беларускіх уладаў у дачыненьні да Праваабарончага цэнтру "Вясна-96" накіравалі Гэльсынская праваабарончая група, а таскама аўтарытэтная міжнародная арганізацыя "Human Rights Watch".

Самае папулярнае
1