Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 верасьня 1999 г.


Уладзімер Глод, Менск

Пасьля двухмесяцовага перапынку ўзнавіў сваю працу Нацыянальны выканаўчы камітэт — ценявы ўрад Беларусі. 28 верасьня адбылося ягонае паседжаньне, у часе якога таксама закраналася пытаньне дамовы пра хаўрус Беларусі й Расеі. Але на першым мейсцы ў парадку дня былі іншыя пытаньні...

Выконваючы абавязкі старшыні Нацыянальнага выканаўчага камітэту Мечыслаў Грыб паінфармаваў калегаў аб палітычнай сытуацыі ў краіне. Асаблівую ўвагу ён прыцягнуў да праекта дамовы аб стварэньні беларуска-расейскай дзяржавы. Спадар Грыб нагадаў у зьвязку з гэтым пазыцыю Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, які ўжо зрабіў заяву ў гэтым пытаньні — на думку дэпутатаў прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Лукашэнкі ўжо скончыліся, і ягоны подпіс пад "саюзнай" дамоваю ня будзе мець юрыдычнай моцы для новага кіраўніцтва Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG