Сёньня апоўдні самалёты фэдэральных сілаў Расеі нанесьлі ўдары па аэрапорце імя шэйха Мансура. Згодна інфармацыі тэхнічных супрацоўнікаў лётнішча, самалёт з расейскімі знакамі на борце – праўдападобна СУ-25 або СУ-27 – выпусьціў ракету па самалёце АН-2, які належаў міністэрству надзвычайных сытуацыяў Чачэніі. Авіятэхнік Уладзімер Рустамаў загінуў на мейсцы. У выніку авіяўдару сурьёзна пашкоджаны быў пасажырскі самалёт ТУ-134, які таксама стаяў на лётнішчы. Пашкоджаныя будынкі цэнтральнага дыспэтчэрскага пункту кіраваньня палётамі, дэпутацкая заля і ўсходні бок гатэлю. Пасьля атакі самалёт паляцеў назад на вельмі нізкай вышыні. Дзьве з паловаю гадзіны пазьней, калі на мейсцы знаходзіліся карэспандэнты шэрагу кампаніяў, расейскі самалёт яшчэ раз праляцеў на аэрапортам і нанёс два ракетныя ўдары па пасёлку Долінскае ў 10-ці кілямэтрах ад Грознага. Згодна чачэнскаму боку, у выніку налёту параненыя 5-7 чалавек. У грозьненскім аэрапорце працуе апэратыўна-сьледчая група рэспубліканскае пракуратуры, а таксама супрацоўнікі міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Старшыня Рады Асамблеі народаў Расеі Рамазан Абдулатыпаў ня лічыць нанясеньня бамбовых ўдараў па прыгарадзе Грознага "разьвязваньнем новае вайны супраць Чачэніі". У інтэрвію агэнцыі "ИТАР-ТАСС" ён адзначыў, што "Расея ня мае намеру ваяваць з Чачэніяй". Абдулатыпаў падкрэсьліў, што фэдэральны цэнтар праводзіць апэрацыю супраць згуртаваньяў чачэнскіх бандаў. "Калі тэрарысты ня будуць зьнішчаныя сёньня, яны заўтра могуць зьявіцца ў Інгушэціі, Дагэстане, Асеціі і ў Маскве –перакананы ён. "Зацягваць далей гэты працэс немагчыма", – дадаў ён. Са свайго боку міністар замежных справаў Чачэніі Ільяс Ахмадаў выступіў сёньня з заяваю, ў якой сьцьвердзіў, што расейская авіяцыя наносіць бамбовыя ўдары па жыцьцёва важных аб'ектах на тэрыторыі рэспублікі, якія ня маюць абсалютна нічога супольнага з гэтак званымі "бандыцкімі фармаваньнямі". Ён паведаміў, што сёньня ў прыватнасьці быў збамбаваны газавод "Шалкоўскі". Тым ня менш, гаворачы пра пазыцыю чачэнскага кіраўніцтва, старшыня Рады Асамблеі Народаў Расеі Абдулатыпаў выказаў думку, што калі Аслан Масхадаў зацікаўлены ў вызваленьні свайго народу ад экстрэмісцкай няволі, ён мусіць падтрымоўваць антытэрарыстычную лінію расейскіх ўладаў". Прамаўляючы ў Растове-на-Дану неўзабаве пасьля авіяўдараў у Грозным, прэм'ер Расеі Пуцін заявіў, што расейскія сілы будуць атакаваць ісьлямскіх баявікоў дзе б яны не знаходзіліся. Прэзыдэнт Чачэніі відавочна не падтрымоўвае налёты расейскае авіяцыі на Грозны й зьвязвае іх з сэрыяй бамбовых замахаў ў Расеі. Сёньня ён сабраў у сваёй рэзыдэнцыі паседжаньне Рады бясьпекі й Дзяржаўнае Рады, а таксама парлямэнту. У сувязі з апошнімі падзеямі прадбачваецца афіцыйная заява. Сёньня зьбіраецца таксама чачэнская Шура (рада) найбольш ўплывовых палявых камандзіраў і рэлігійных дзеячоў.

Самае папулярнае
1