Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 верасьня 1999 г.


(эфір 20 верасьня)
Блiзкiя i сябры Ганчара й Красоўскага працягваюць высьвятленьне абставiнаў iхнага зьнiкненьня. Паводле iнфармацыi, што прагучала ўвечары 19 верасьня ў праграме беларускае тэлевізіі "Рэзананс", пошукамi зьнiклых палiтыка й бiзнэсмэна займаюцца i ўлады.

Было, у прыватнасьцi, заяўлена, што "правераныя шпіталі й моргi Менску, пра зьнiкненьне бязь вестак Ганчара й Красоўскага паведамлена ў тэрытарыяльныя ворганы краiны, праводзiцца выбарка прыходных і выходных званкоў на мабiльныя тэлефоны бязь вестак зьнiклых, правяраюцца сувязi Вiктара Ганчара паводле раней узбуджанае супраць яго крымiнальнае справы".

Акрамя гэтага, было адзначана, што, "верагодна, апрача чыста чалавечых i чыста службовых абавязкаў, такая маштабная пошукавая кампанiя, арганiзаваная афiцыйнфымi структурамi", тлумачыцца тым, што "са зьнiкненьнем аднаго зь лiдэраў апазыцыi пад пагрозу зрыву будзе пастаўлены дыялёг, якi разгортваецца сёньня ў Беларусi пры пасярэднiцтве АБСЕ", і "ў гэтым выпадку, як заўсёды, абвiнавацяць уладу".

Як паведаміла інтэрнэт-газэта "OPEN.by" (http://www.open.by/), прадстаўнік цэнтру інфармацыі й грамадзкіх сувязяў камітэту дзяржаўнае бясьпекі Фёдар Котаў у размове з карэспандэнтам газэты заявіў, што аніякага дачыненьня да зьнікненьня дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктара Ганчара Камітэт дзяражўнае бясьпекі ня мае. Аніякае новае інфармацыі пра знаходжаньне Віктара Ганчара ў іх пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG