Аўстралія, Новая Зэляндыя, Вялікабрытанія і Канада гатовыя прыняць удзел у міратворчай акцыі ва Ўсходнім Тыморы, дзе пасьля абвяшчэньня вынікаў рэферэндуму на карысьць незалежнасьці, пануе анархія і гвалт. ЗША таксама заяўляюць, што забясьпечаць падтрымку гэтай акцыі. Аднак Інданэзія абвясьціла, што ня прыме ніякога ўмяшаньня замежных войскаў. Санкцыю на міжнародную ваенную прысутнасьць ва Ўсходнім Тыморы мусіць даць Рада Бясьпекі ААН. Усходні Тымор – частка аднайменнага вострава, былая калёнія Партугаліі , захопленая ў 75-м годзе Інданэзіяй. На мінулым тыдні 78% жыхароў гэтае тэрыторыі выказаліся за незалежнасьць. Адразу па абвяшчэньні такіх вынікаў узброеныя фармаваньні праінданэзійскае міліцыі распачалі акцыі тэрору й гвалту. У сталіцы Ўсходняга Тымору гараць будынкі, няма электрычнасьці й вады. Аднак, нягледзячы на такія ўмовы, місія ААН адклала сваю эвакуацыю. Правінцыя пусьцее. Сотні людзей забітыя за апошнія дні. Тысячы вывозяцца вайсковымі грузавікамі ў невядомым кірунку. Як мяркуецца – у Заходні Тымор, які застаецца часткаю тэрыторыі Інданэзіі. Той разгул міліцыянтаў, што адбываецца зараз, назіральнікі ацэньваюць як антынезалежніцкае паўстаньне. Ключавое пытаньне ў тым, піша аглядальнік "New York Times", чаго гэтыя фармаваньні хочуць дасягнуць і наколькі яны ўсё ж падкантрольныя Джакарце. Ці ўсур'ёз яны маюць намер павярнуць назад гістарычны выбар насельніцтва, ці проста перадзяліць уладу, даць волю помсьце? Або – даць урок іншым сэпаратысцкім рухам гэтага рэгіёну? Ад яснасьці адказаў залежыць і выбар тых мераў, якімі можа міжнародная супольнасьць рэагаваць на сытуацыю ва Ўсходнім Тыморы. Выступаючы сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, незалежніцкі лідэр Усходняга Тымору, Нобэлеўскі ляўрэат Хасэ Рамас Горта заявіў: "Калі на працягу бліжэйшых гадзінаў ня будзе прынятае пэўнае сур'ёзнае рашэньне амэрыканскае адміністрацыі ды іншых сябраў Рады Бясьпекі ААН, недвухсэнсоўнае абавязацельства паслаць міратворчую місію ва Ўсходні Тымор, то гэта будзе канец прысутнасьці ААН ва Ўсходнім Тыморы. Людзі Ўсходняга Тымору гінуць, і, я мяркую, ААН ніколі не даруецца гэтая трагедыя". Бліжэйшая суседка Тымору – Аўстралія ўжа выказала гатоўнасьць накіраваць сюды ў якасьці міратворцаў 2000 салдат. Усяго, на думку міністра абароны Аўстраліі Джона Мура, для правядзеньня апэрацыі неабходны корпус з 6-7 тысячаў чалавек. Аднак а ні Аўстралія, а ні іншыя краіны ня зробяць аніякіх крокаў бяз згоды Рады Бясьпекі ААН і самой Інданэзіі, часткаю якой Усходні Тымор фармальна яшчэ застаецца. Назіральнікі нагадваюць, што ў Інданэзіі жыве чацьвертая па колькасьці папуляцыя сьвету – каля 210 мільёнаў чалавек. Краіна мае адную з найвялікшых арміяў сьвету. У параўнаньні з гэтым невялікі Ўсходні Тымор, дзе налічваецца ўсяго 800 тысячаў жыхароў, мае не такое стратэгічнае значэньне. Як заўважыў адзін дыплямат: "няўжо мы станем памагаць 200-мільённай нацыі дзеля 800 тысячаў?". Насуперак такім прыватным заўвагам, праблема Ўсходняга Тымору перасунулася на першы плян у міжнароднай дыпляматыі. Зараз яна абмяркоўваецца на ўзроўні міністраў замежных справаў на форуме Азіяцка-Ціхаакіянскага супрацоўніцтва, што праходзіць у новазэляндзкім месьце Оклэнд. Прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан у размове з аўстралійскім прэм'ер –міністрам Джонам Говардам запэўніў яго, што ЗША падтрымае міратворчую акцыю "адчувальным спосабам", аднак пакуль пра ўдзел амэрыканскіх сілаў у магчымай акцыі заяўлена не было. Прэсавы сакратар Белага Дому Джон Рубін сказаў сёньня наступнае: "Якраз цяпер мы прымаем самыя рашучыя захады, каб прымусіць інданэзійскі ўрад аднавіць парадак. А калі не, то дазволіць гэта зрабіць міжнароднай супольнасці". Эўрапейскі Зьвяз заклікаў Інданэзію пагадзіцца з міжнароднай вайсковай прысутнасьцю ва Ўсходнім Тыморы. Гэтая прысутнасьць павінна быць санкцыянаваная Радаю Бясьпекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў.

Самае папулярнае
1