Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 06 верасьня 1999 г.


Максім Лукашэвіч, Прага

(Эфір 3 верасьня)
Міжнародная Ліга правоў чалавека заклікала кансультацыйна-назіральную групу АБСЭ ў Менску да большай адкрытасьці й публічнасьці ў сваёй працы. У рэдактарскім камэнтары да распаўсюджаннага праваабарончай арганізацыяй прэс-рэліза выканаўчы дырэктар Лігі Кэтрын Фіцпатрык заўважае, што іншыя місіі ў сыстэме АБСЭ, да прыкладу, у Косаве й Харватыі публікуюць свае справаздачы й часта робяць іх даступнымі для карыстальнікаў інтэрнэту.

Што падштурхнула Міжнародную Лігу правоў чалавека зьвярнуцца з такім заклікам? Гэтае пытаньне наш карэспандэнт адрасуе непасрэдна выканаўчаму дырэктару Лігі Кэтрын Фіцпатрык:

(Фіцпатрык: ) "Наша пазыцыя наступная — каб ухіліць тыя спэкулятыўныя і тэндэнцыйныя камэнтары, якія часамі зьяўляюцца як у дзяржаўнай, гэтак і ў недзяржаўнай прэсе ў Беларусі — лепей было б каб АБСЭ часьцей агалошвала сваю ацэнку дазенай сытуацыі і аб сваіх захадах у адказ.

Трэба, каб народ быў паінфармаваны. Мы лічым — было б карысна, каб даклады АБСЭ ў Менску выходзілі больш рэгулярна.

Былі выпадкі ў мінулым — напэўна, Вы безумоўна прыгадваеце тыя гарачыя спрэчкі, якія паўсталі, калі быў арыштаваны й катаваны Ганчар. Амбасадар Вік і ягоныя супрацоўнікі негалосна дзейнічалі — хоць яны й стараліся нешта зрабіць, пабачыцца з Ганчаром — ніхто аб гэтым ня ведаў...

Мы лічым, што вельмі часта ці то сябры сям'і, ці то незалежныя газэты, апазыцыйныя групы, праваабаронцы якраз пра гэта ня ведаюць, крыўдуюць. Бо яны думаюць, што місія АБСЭ недастаткова актыўная.

І таму, на нашую думку, калі паўстае такая сытуацыя, якая была, да прыкладу, з Ганчаром, АБСЭ мусіць адразу афіцыйна паведаміць, якія захады арганізацыя робіць. Нажаль, аднак місія з такімі заявамі выступае, на нашую думку, зарэдка. І мы лічым, што перамены ў такой тактыцы місіі падвысілі б давер да яе.

І мы лічым, што для мяйсцовага насельніцтва вельмі важна, каб АБСЭ часьцей падавала інфармацыю аб разьвіцьці сытуацыі. Асабліва — на нацыянальнай мове.

Вы разумееце, ёсьць уражаньне, што "так" — усе ведаюць, што Ганчар быў заарыштаваны, усе ведаюць, што газэта "Навіны" атрымала два папярэджаньні ад пракуратуры, але калі АБСЭ можа адказна фіксаваць падобныя факты, падсумоўваць і публікаваць іх, то ёсьць тады й адпаведны ўплыў на ўрад... Бо тады ўрад ведае, што мы ведаем — нешта дрэннае адбылося, нейкае парушэньне. Гэта, мажліва, само сабой зразумела, але калі АБСЭ публічна канстатуе, што нешта здарылася і ацэніць гэтае здарэньне нейкім чынам — гэта падымае ўсё на вышэйшы ўзровень".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG