Стаў вядомы новы склад міжпарлямэнцкае дэлегацыі Эўрапейскага Парлямэнту ў стасунках з Украінаю, Беларусьсю й Малдоваю. Цяпер узначальваць гэтую дэлегацыю будзе галяндзкі дэпутат Ян Марынус Віерсма, які ўваходзіць у групу Партыі эўрапейскіх сацыялістаў. Новаму кіраўніку 48 гадоў; чалавек, які будзе займацца Беларусьсю, зьяўляецца сябрам камітэту замежных справаў, правоў чалавека, пытаньняў бясьпекі і абароны, а таксама сябрам камітэту рэгіянальнае палітыкі. У Нідэрляндах ён уваходзіць у Партыю працы. У кіраўніка дэлегацыі да намесьнікі. Першы зь іх швэд Андрэс Війкман: у Эўрапарлямэнце ён уваходзіць у хрысьціянска-дэмакратычную групу; сябра камітэту прамысловасьці, замежнага гандлю, дасьледваньняў і энэргетыкі. Яму 55 гадоў. І другая намесьніца добра вядомая ў Беларусі дэпутатка Эўрапарлямэнту ад партыі Зялёных Нямеччыны Элізабэт Шродтэр гэта другі ейны тэрмін у гэтай камісыі. Яна, як і кіраўнік дэлегацыі, займаецца ў Эўрапейскім парлямэнце пытаньнямі замежных справаў, правоў чалавека, абароны й бясьпекі, а таксама, рэгіянальнай палітыкі. Дзеля таго, каб пазнаёміцца з новымі асобамі, якія будуць займацца пытаньнямі Беларусі ў Эўрапарлямэнце, мы затэлефанілі намесьніку старшыні дэлегацыі Андрэсу Війкману. Нашае пераше пытаньне было: "якімі ён бачыць мэты сваёй дзейнасьці на новай пасадзе?" (Війкман: ) "галоўная мэта падобных дэлегацыяў гэта палепшыць адносіны, павялічыць кантакты і ўзаемаразуменьне паміж сябрамі ЭўраЗьвязу і, у дадзеным выпадку, Украінай, Беларусьсю і Малдовай. А канчатковая мэта, безумоўна гэта спрыяць, калі магчыма, вельмі блізкаму эканамічнаму й палітычнаму супрацоўніцтву". (вядучая: ) "Наколькі спадар Андрэс Війкман знаёмы з сытуацыяй на Беларусі?" (Війкман: ) "Я ведаю, што было выказана шмат занепакоенасьці наконт палітычнае сытуацыі і ў прыватнасьці на адрас палітыкі Вашага прэзыдэнта. Але паколькі я толькі што быў прызначаны ў гэтую дэлегацыю, я ж новаабарны дэпутат Эўрапарлямэнту я мушу вывучыць лепш усю сытуацыю перад тым, як даваць Вам кваліфікаваныя адказы". (вядучая: ) "Ці мае новая дэлегацыя ў сваіх бліжэйшых плянах наведаньне Беларусі?" (Війкман: ) "Безумоўна, што на працягу наступных трох-пяці гадоў нашая дэлегацыя спаткаецца ў Беларусі". (вядучая: ) "Якім аспэктам супрацоўніцтва зь Беларусьсю спадар Андрэс Війкман надаў бы большую перавагу?" (Війкман: ) "Мой падыход да такіх праблемаў вельмі інтэграваны нельга глядзець толькі на праблемы правоў чалавека ці толькі на эканамічныя праблемы. Трэба глядзець на палітыку, як на адзінае цэлае. Агульнае разьвіцьцё краіны самае важнае. І я веру, што празь інтэнсыўны дыялёг мы зможам палепшыць сытуацыю ў Беларусі".

Самае папулярнае
1