Навіны з Дагэстану па-ранейшаму займаюць адно зь першых мейсцаў у паведамленьнях міжнародных інфармацыйных агэнцыяў і друку. Амэрыканская газэта "Нью-Ёрк Таймс", у прыватнасьці, зьмясьціла вялікі артыкул, у якім аналізуюцца апошнія дзеяньні бакоў канфлікту. Газэта акцэнтуе ўвагу на пэўнай адрознасьці паміж цяперашняй сытуацыяй у Дагэстане й чачэнскай вайною. Расейскае камандаваньне заявіла, што ісьлямісцкія сілы, якія трымаюць абарону высока ў гарах, на поўні Дагэстану, блізкія да сваёй паразы. Паведамляецца, што паўстанцы зьнішчаліся з дапамогаю гэлікоптэраў ды артылерыі цягам апошніх двух тыдняў. Зараз, як сьцьвярджае камандаваньне, расейскім атрадам удолся выцесьніць з тэрыторыі Дагэстану ўсіх, за выключэньнем найбольш зацятых прыхільнікаў Шаміля Басаева, і ягоная групоўка засталася цяпер адна. Мы вядзем размову аб поўнай ліквідацыі непрыяцеля – бадзёра заяівў камандуючы нутранымі войскамі гэнэрал Квашнін. Аднак, шмат хто з дасьведчаных спэцыялісты ў ваеннай галіне скэптычна ацэньваюць заявы камандаваньня аб тым, што пасьля гэтай перамогі ўсё скончыцца – піша ў сваім артыкуле ў "Нью-Ёрк Таймс" Майкл Гордан. Дагэстан, – гавораць гэтыя эксперты, – ня можа стаць другой Чачэніяй, дзе за два гады крывавае вайны загінулі тысячы людзей, расейскія ўзброеныя сілы пацярпелі паразу,а ў выніку дэ-факта яна стала незалежнай рэспублікаю. Аднак, на думку экспэртаў, небясьпека пашырэньня ваеннае кампаніі ў тым, што яна цягне за сабой рызыку сэпаратызму з боку мяйсцовага насельніцтва. Нават з улікам таго, што вайна ў Чачэніі значна дэмаралізавала расейскае войска, у яго застаецца вялікая спакуса прыняць выклік і яшчэ гэтай восеньню зрабіць акцыю кшталту рэйду дэсантнікаў, якія апярэдзілі міратворчыя сілы НАТО ў Касаве. Газэта прыводзіць меркаваньне ваеннага аглядальніка расейскае газэты "Сегодня" Паўла Фельгэнгаўэра, які лічыць, што расейскія вайскоўцы не засвоілі аніякіх урокаў з чачэнскай вайны і аказаліся абсалютна не гатовымі да новай. Адных толькі паветраных сілаў, на ягоную думку, зусім не дастаткова, каб заняць нейкую тэрыторыю. Шаміль Басаеў утрымлівае за сабой ініцыятыву. Мяйсцовыя ўлады ў Дагэстане, таксама як і шматлікія дробныя этнічныя групы, дыстанцуюцца ад баявікоў, якія выступаюць за стварэньне ісьлямскай дзяржавы. Няма гаворкі таксама й пра падтрымку з боку чачэнскага ўраду. Нават захапіўшы ваенную ініцыятыву, лёгка ўзброеныя паўстанцы, ня мелі магчымасьці пранікнуць у буйныя гарады. Між тым, Грозны, калі ўзгадаць, быў некалі ператвораны чачэнцамі ў сапраўдную сьмяротную зону для расейскіх ваенных калёнаў. Палітыкі розных адценьняў у Маскве падтрымліваюць цяперашнюю ваенную кампанію. Сярод іх – лідэр партыі "Яблоко" Грыгоры Яўлінскі, які раней выступаў з рэзкай крытыкаю вайны ў Чачэніі. Ён мяркуе, што ёсьць вельмі йстотная розьніца паміж сытуацыяй ў Дагэстане і ў Чачэніі. Паводле ягоных словаў, якія прыводзіць газэта, тую вайну вялі сэпаратысты, якіх падтрымлівалі 95 адсоткаў насельніцтва. У Дагэстане, на ягоную думку, адбываецца агрэсыя ісьлямскіх экстрэмістаў супраць Расеі. У Дагэстане, – працягвае газета, – які мейсьціцца паміж багатым на радовішчы нафты Касьпійскім морам і гарамі Паўночнага Каўказу, жыве ўсяго 2 мільёны чалавек. І пры гэтым ягонае насельніцтва складаецца з 30 розных этнічных групаў. Пакуль працягваецца эканамічны крызыс, мяйсцовыя ўлады не зацікаўленыя ў аддзяленьні ад Расеі. Баі ў Дагэстане пачаліся толькі пасьля таго, як Басаеў ды Хатаб, ісьлямскі змагар зь Іярданаіі, якія зьблізіліся цягам чачэнскае вайны, перавялі празь мяжу сотні ўзброеных ісьлямістаў ды абвесьцілі ў якасьці мэты стварэньне новае ісьлямскае дзяржавы. Ніхто ня ведае дакладнай колькасьці гэтых людзей. У расейскім міністэрстве нутраных справаў называюць лічбу ў тысячу дзьвесьце чалавек, што складае трэцюю частку рэзэрвістаў Чачэніі. Аднак, дасьведчаныя экспэрты кажуць аб некалькіх тысячах баявікоў. Расейскія афіцыйныя асобы паведамляюць аб гібелі ў Дагэстане цягам апошніх баёў 14 расейскіх жаўнераў і больш як 200 баявікоў. Прэсавы сакратар міністэрства нутраных справаў у Дагэстане паведаміў, што ў нядзелю быў забіты яшчэ 21 баявік, і што толькі чатыры з 32-х вёсак у Батліхскім раёне засталіся пад кантролем узброеных груповак. Паўстанцы заяўляюць, што яны адбіваюць расейскія атакі на новых пазыцыях. Пакуль баі працягваюцца, прэзыдэнт Чачэніі Масхадаў перасьцярагае Маскву ад спробаў атакаваць аб'екты ў Чачэніі. У завяршэньне аўтар артыкулу ў "Нью-Ёрк Таймс" прыводзіць словы гэнэрала Квашіна аб тым, што ў Расеі няма плянаў бамбаваньня Чачэніі або ўварваньня на ейную тэрыторыю.

Самае папулярнае
1