Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 жніўня 1999 г.


вядучая Алена Радкевіч

Аляксандар Лукашэнка паводзіць сябе з зухаватай дэманстратыўнай бесстрашнасьцю і гэтая зухаватасьць таксама можа служыць ускосным доказам, ускосным аргумантам на карысьць дапушчэньня, што ён усё ж баіцца, апасаецца гэтых будучых перамоваў. Рэзкасьць выказваньняў Лукашэнкі не падманула, аднак, а ні айчынных палітыкаў, а ні замежных. Вось як пракамэнтаваў у інтэрвію нашаму радыё кіраўнік адмысловай групы парляманцкае асамблеі АБСЭ ў справах Беларусі Андрыян Севярын:

(Севярын: ) "Мы тым ня менш прадугледжваем, што дыялёг адбудзецца. Заўсёды можна адрозьніваць тыя сілы, якія мы акрэсьліваем як ляяльную апазыцыю, і тыя сілы, якія прадстаўляюць у большай ці меншай ступені жорсткую апазыцыю. Аднак, гэта ня нашая справа й ня справа беларускіх уладаў — вылучаць, якія сілы належаць да якой апазыцыі, і потым на гэтай падставе адключаць некаторых ад перамоўнага працэсу.

Пакуль што застаецца фактам, што спадар Лукашэнка выказаў сваю гатоўнасьць да дыялёгу. Ён таксама выказаў жаданьне весьці дыялёг з ляяльнай апазыцыяй, але паколькі а ні спадар Лукашэнка, а ні АБСЭ ня маюць права акрэсьліваць, што такое "ляяльная апазыцыя", і потым выключаць іншых з дыскусыі — я думаю, на сёньняшні дзень мы проста сутыкнуліся з рытарычным падыходам.

Па-мойму, тое, што Лукашэнка сказаў, трэба разумець метафарычна. Ён згадваў прозьвішчы апазыцыйных палітыкаў не ў адзіночным ліку, а ў множным. І ён кажа, што ён ня любіць гэткіх людзей. У гэтым анічога няма новага, але ці яму гэта падабаецца, ці не — на маю думку, увесь сэнс дыялёгу ў тым, каб паразумецца з тымі людзьмі, якіх ты ня любіш, і спрабаваць дайсьці зь імі да кампрамісу. І таму я ня вельмі шмат увагі надаю гэтай прамове, якая на маю думку чыста рытарычная.

І мы йдзем наперад крок за крокам, каб прывесьці ўсе бакі да сталу перамоваў. І больш таго, спадар Лукашэнка яшчэ раз падцьвердзіў, нягледзячы нават на пункты, якія, мабыць, яму не падабаліся, сваю гатоўнасьць спаткацца з прадстаўнікамі апазыцыі й няўрадавых арганізацыяў. Гэтае падцьверджаньне вельмі важнае.

Так, ён магчыма й ня цешыцца тым, што мусіць спаткацца з тымі, каго ён лічыць сваімі палітычнымі ворагамі. З чалавечага пункту гледжаньня гэта можна зразумець. Але з палітычнага пункту гледжаньня й з пункту гледжаньня дэмакратычных каштоўнасьцяў мы ня можам прыняць як рацыянальнае адключэньне любых асобаў ад сталу перамоваў".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG