Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 02 жніўня 1999 г.


вядучая Алена Радкевіч, Прага

(эфір 1 жніўня)
Камэнтар Зянона Пазьняка да вынікаў сёньняшняга дня зьезду.

(Пазьняк: ) "Я думаю, што гэта дрэнная сытуацыя. Таму што фактычна Фронт будзе выключаны ад актыўнай дзейнасьці. Цяпер вельмі важна, каб Фронт выступіў разам, канструктыўна, з палітычнымі ініцыятывамі. Бо на верасень плянуецца чарговы прыступ інтэграцыі. А атрымаецца, што Фронт можа быць заняты самім сабой. І калі да гэтага дойдзе — будзе, як кажуць, самазьнішчэньне. Гэта мяне вельмі непакоіць.

(Вядучая: ) "Як Вы думаеце — што варта рабіць да верасьня? Чаго вы чакаеце ад верасьнёўскага зьезду? Ці Вы ўжо неяк падкарэктуеце сваю праграму дзеяньняў, ці будзеце гэтак жа настойваць на той, зь якой выходзілі на гэты зьезд?"

(Пазьняк: ) "Я думаю, цяпер самае галоўнае — арганізаваць супольную работу. Зараз нельга займацца самім сабой. Зараз трэба арганізоўваць работу. Таму што можа аказацца, што верасьнёўскі зьезд, ці кастрычніцкі, будзе ў зусім іншых грамадзка-палітычных варунках. І тады ня трэба будзе шукаць вінаватых — вінаватымі знойдуць нас.

Я вельмі непакоюся, паколькі каляніяльная адміністрацыя сваю работу прадаўжае, Масква — таксама. І гэта выгадна толкі тым, хто марыць аб інкарпарацыі Беларусі. Вось чаму я лічу першачарговай задачай трэба арганізаваць зараз супольную работу Фронта, а не супольную падрыхтоўку да зьезду".

(Вядучая: ) "Супольная праца Фронту — гэта азначае, што Вы будзеце прапаноўваць нейкую форму кампрамісу з вашымі апанэнтамі?"

(Пазьняк: ) "Тут трэба, безумоўна, сабрацца й вырашыць, бо трэба супольна рабіць — і пытаньні з грамадзянскім парлямантам, і пытаньні зь Вярхоўным Саветам, і пытаньні аб стварэньні альтэрнатыўных структураў... Гэта ўсё трэба рабіць цяпер, дакладней — учора. Але прыступаць трэба зараз жа.

Таму, безумоўна, што гэтым я буду займацца. Ня зьездам, а менавіта гэтым — пакуль я старшыня Фронту, то павінен думаць пра нацыянальнае адраджэньне й пра будучыню Беларусі".

(Вядучая: ) "Скажыце калі ласка, а вынікі гэтага галасаваньня былі для вас нечакансьцю?"

(Пазьняк: ) "Гэта адзін з варыянтаў, які я прадугледжваў. пакуль я толькі зьвесткі атрымаў, што патавая сытуацыя і вось такі варыянт... Так што поўнай нечакансьцю гэта не было. Гэта быў адзін з варыянтаў, які мог быць".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG