Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 чэрвеня 1999 г.


"New York Times" надрукавала артыкул пра тое, як Югаслаўскія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі інтэрпрытуюць падзеі, што адбываюцца ў Косаве і назвала гэтыя інтэрпрытацыі вялікай шоў-хлусьнёй.

Гэты інфармацыйны сэзон у Югаславіі, піша "New York Times" будзе пра тое, як сэрбы не згубілі кантролю над Косавам і як НАТА падтрымлівае палітыку Мілошавіча і абараняе сэрбаў ад альбанскіх тэрарыстаў. Гэты сэзон будзе пра тое, як усё добра ў гэтай сьвятой для сэрбаў югаслаўскай правінцыі, калі не лічыць дробных праблемаў.

Падкантрольнае дзяржаве тэлебачаньне, якое Мілошавіч спрытна ўжываў апошнія 10 гадоў, у вечаровых навінах мінулага тыдня паказала ціхую сэрбскую вёску ў Косаве, дзе задаволеныя, з адчуваньнем поўнай бясьпекі сэрбскія фермеры, радуюцца вялікаму ўраджаю разам з брытанскімі салдатамі, якім яны давяраюць і адзін зь якіх, нават, гладзіць сабаку.

У той самы вечар багацейшыя сэрбы, якія маюць сатэліты і глядзяць Бі-Бі-Сі ці Сі-Эн-Эн, бачылі страшную контрапраграму з падпаленым і спаленымі сэрбскімі вёскамі, з застрэленымі сэрбамі і дзясяткамі тысячаў сэрбскіх ўцекачоў з Косава.

Мілошавіч, — піша далей "New York Times", — фармуе гэтае аднабокае тэле-шоў ужо 12 гадоў, ад часу, калі ён знайшоў сябе ў нацыяналізме і пачаў сьцьвярджаць, што Югаславія і Сэрбія ня могуць існаваць бяз Косава. Гэта было пачаткам ягонай вялікай палітычнай дзейнасьці і несканчоных падманаў.

Рэальна, 21 тысяча добра ўзброеных НАТАўскіх вайскоўцаў ператварылі Косава ў замежную краіну. Але гэта несупадае з абяцанкамі Мілошавіча як сэрбскага лідара, і таму Бялград вырашыў, што веданьне рэальнасьці не адпавядае нацыянальным інтарэсам сэрбаў.

Таму кіраўніцтва краіны пачало абалваньваньне насельніцтва ў пытаньнях мілошавіцкіх нацыяналістычных войнаў. Гэтая стратэгія, якая падае пройграш як перамогу, ігнаруе непрыемныя пэрыяды, дзе сэрбы і пакідае сэрбаў у недасьведчаным стане, або ў стане дэзарыентацыі.

Бальшыня сэрбаў ня ведае пра сэрбскія зьверствы ў Косаве, бо дзяржаўнае тэлебачаньне для іх — асноўная крыніца інфармацыі, і нават тыя, хто маюць сатэліт, успрымаюць часам усё з дакладнасьцю наадварот і бачаць косаўскіх сэрбаў вылучна як пакутнікаў.

Апытаньне, якое правёў бялграцкі часопіс "Навіны", паказала, што дзьве траціны сэрбаў ня вераць у навіны заходніх станцыяў пра зьверствы ў Косаве.

У той самы час, апытаньне, праведзенае прыватнай фірмы МІДЫЎМ паказвае сэрбаў як неінфармаваных нацыяналістаў: з 800 пэрсанальна апытаных жыхароў мястэчак і вёсак, 640 сказалі, што яны падтрымліваюць мірную дамову пра заканчэньне косаўскага ўзброенага канфлікту. У той самы час, толькі 14% апытаных падтрымалі вывад сэрбскага войска з Косава і 80% выказаліся супраць міратворчай місыі НАТА.

"Гэта старая гісторыя", -- сказаў дырэктар фірмы МІДЫЎМ Сэбабран Бранкавіч, які меў на ўвазе, што сэрбы і раней не зразумелі, што яны прайгралі войны ў Харватыі і Босьніі.

Дзяржаўнае тэлебачаньне падае тыя дэталі, якія выгадныя кіраўніцтву краіны і цьвердзіць, што Косава засталося пад сэрбскім кантролем. Яно не паведамляе колькі сэрбаў уцякло, але гаворыць, што іхную бясьпеку падтрымліваюць НАТА і расейскія міратворцы.

У пятніцу прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан сказаў, што калі сэрбы хочуць дапамогі, яны мусяць зразумець усё, што адбывалася ў Косаве і вырашыць — ці гэта нармальна, што некалькі дзясяткай тысячаў былі забітыя, згвалчаныя, выкінутыя са сваіх хатаў.

І ўсё ж, — піша на заканчэньне "New York Times", — вера ў тэлебачаньне пачынае падаць, бо ўсё, што яно падае, занадта непраўдзівае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG