Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 чэрвеня 1999 г.


Кастусь Бандарук, Прага

Ужо другі дзень ў Гельсынкі працягваюцца перамовы міністраў абароны ЗША, прысьвечаныя праблеме ўдзелу расейскага кантынгенту ў складзе міратворчых сілаў ў Косаве. Заўтра ў Брусэлі сытуацыю ў Косаве ў сьвятле гельсынскіх перамоваў абмяркуюць міністры абароны краінаў НАТО. Тым часам ў правінцыю вяртаюцца альбанскія уцекачы, затое разам з адыходам югаслаўскіх войскаў пакідаюць яе сэрбы.

Разам з Коэнам і Сергеевым, паралельныя перамовы правядуць ў Гельсінкі дзяржсакратар ЗША Олбрайт і міністар замежных справаў Расеі Іваноў. Пасьля ўчарашніх перамоваў расейскі бок заявіў аб дасягненьні некаторага прагрэсу ў пытаньні камандаваньня міратворчымі сіламі ў Косаве і расейскай прысутнасьці ў аэрапорце ў Прышціне. Сёньня, пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі Шыракам у Парыжы, прэзыдэнт ЗША Клінтан сказаў наконт гельсінскіх перамоваў наступнае:

(Клінтан: ) " Атмасфэра даволі пазытыўная і надзейная. Мы з прэзыдэнтам Шыракам доўга гаварылі пра гэта. Мы хочам, каб Расея ўсебакова ўключылася ў нашую місію, але важна таксама, каб была поўная яснасьць у пытаньні камандаваньня міратворчымі сіламі ў адпаведнасьці з рэзалюцыяй ААН. Мы працуем ў гэтым накірунку і я спадзяюся і веру, што дасягнем канкрэтных вынікаў"

Дагэтуль Расея пасьлядоўна супраціўляецца падпарадкаваньню свайго кантынгенту сілам НАТО і не хоча пакінуць аэрапорт, які кантралююць расейскія вайскоўцы. Раней прэзыдэнт Барыс Ельцын катэгарычна запатрабаваў асобнага сэктару для расейскага кантынгенту ў Косаве. Прамаўляючы ў Брусэлі, генэральны сакратар НАТО Салана выключыў магчымасьць падзелу правінцыі на этнічныя анклавы. Пытаньне міратворчага кантынгенту, ў нядзелю ў Кэльн абмяркуюць прэзыдэнтвы Расеі і ЗША


Учора ў вёсцы Зэгра здарыўся інцыдэнт, які уздымае пытаньне: ці складуць зброю пасьля поўнага вываду югаслаўскіх сілаў складуць зброюі этнічныя албанцы? Амэрыканскія марскія пехацінцы канфіскавалі зброю ў ста албанцаў, якія ў поўнай экіпіроўцы адкрыта маршыравалі праз вёску і адмовіліся дабраахвотна здаць яе. Амэрыканцы з дапамогаю верталётаў акружылі іх і затрымалі іхніх лідэраў. Міратворцы абяцалі выпусьціць затрыманых, але зброю зьнішчылі. Раней лідэры Арміі Вызваленьня Косава абяцалі ўсебакова супрацоўнічаць з НАТО.

Брытанскі урад паведаміў, што НАТО і лідэры косаўскіх Албанцаў узгоднілі ў Ціране канкрэтны плян разбраеньня. Згодна дамове, на працягу 4-х дзён альбанскія баевікі павінныя пакінуць свае ўзмоцненыя пазыцыі і да 30-ці дзён зьняць мундзіры і скласьці зброю. Яны абавязаны пазбыцца са сваіх шэрагаў усіх замежных наёмнікаў і дабраахотнікаў, павінны выконваць спыненьне агню і трымацца здалёк ад асноўных дарогаў, сэрскіх сілаў, якія выходзяць з правінцыі і ад міратворцаў. Аднак на практыцы ня бачна, што альбанскія камандзіры ня маюць намеру выканаць абяцаньне. У сталіцы правіныі Прышціне з кожным днём прыбывае узброеных баевікоў. Яны павесілі чырвона-чорныя албанскія сьцягі на галоўных будынках сталіцы і адкрыта патрулююць навакольныя вёскі.У гарадох Чачанік, Рака Сава і Прызрэн яны усталявалі на дарогах кантрольна-прапускныя пункты. У сувязі з нежаданьнем скласьці зброю, расейскі амабасадар у ААН Лаўроў заклікаў Раду Бясьпекі прыняць адмысловую рэзалюцыю ў гэтым пытаньні.

Пытаньне разбраеньня альбанскіх баевікоў мае непасрэднае дачыненьне да таго, што зараз у правінцыю вяртаюцца албанцы, але пакідаюць яе сэрбы. Ўчора камандзір сілаў НАТО ў Косаве генерал Джэксан сустрэўся на Косавым Полі з этнічнымі сэрбамі, спрабуючы пераканаць іх не пакідаць правінцыю. " На сьвеце ўжо зашмат уцекачоў. Заставайцеся дома, і мы будзем наглядаць за вамі" -сказаў ён . Джэксан запэўніў сэрбаў, што ў адпаведнасьці з умовамі заканчэньня вайны супраць Югаславіі, ўзброеныя групоўкі албанцаў будуць разброеныя і распушчаныя.

Да загарантаваньня бысьпекі сэрбам заклікаў сёньня ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў Празе пасланьнік ААН у пытаньні правоў чалавека Іжы Дінстбір. Ён адзначыў, што бяз вырашэньня пытаньня бясьпекі у Косаве не можа быць гутаркі пра адбудову шматэтнічнага грамадзтва. Сёньня ў часе брыфінгу у Лондане прадстаўнік міністэства замежных справаў Велікабрытаніі Джэф Гун сказаў:

(Джэф Гун: ) " НАТО змагаецца за Косава свабоднае ад боязяў. Гэтаму прысьвечаныя нашы сілы , каб усе маглі жыць ў міры і бясьпецы. Гэта тычыцца і сэрбскага насельніцтва і альбанцаў, якія зьведалі гэтулькі пакутаў. Мы хочам, каб прыстойныя, звычайныя міралюбныя сэрбскія семьі заставліся, каб Косава магло стаць для астатняй Сэрбіі узорам цывілізаванага і культурнага грамадзтва. Мы заклікаем Косаўскіх альбанцаў выявіць стрыманасьць нават тады, калі яны знаходзяць жудасныя карціны у пакінутых гарадох і спаленых вёсках, ў якіх загінулі іхныя блізкія. Мы заклікаем іх паўстрымацца ад помсты".

Відавочна, не давяраючы міратворцам і баючыся помсты з боку альбанцаў этнічныя сэрбы на аўтамабілях і трактарах пакідаюць правінцыю.Лідэр мясцовай філіі Дэмакратычнай Партыі Сэрбіі Марко Яксіч паведаміў, што з часу, калі пачала выходзіць адтуль югаслаўская армія, свае дамы пакінулі каля 80-ці тысяч сэрбаў. Новы міністр у справах уцекачоў Братыслава Морына заклікала сэрбаў " даверыць сваёй краіне і застацца на месцы". Аднак учора, пад аховай нямецкіх вайскоўцаў, сваю сядзібу ў Прызрэн пакінуў разам з 9-цю сьвятарамі праваслаўны епіскап Косава Артэмій. Ён заявіў, што выязджае зь меркаваньняў бясьпекі. Для ўсіх астатніх сэрбаў гэта знак, што яны таксама мусяць выязджаць адтуль. "Людзі змогуць вярнуцца, калі міжнародныя сілы навядуць тут парадак і разброяць албанскіх баевікоў"-сказаў епіскап.

Сёньня ў Косава накіраваўся зь Бялграду Патрыярх Павле, які праз 33 гады быў епіскапам ў Косаве і ў 77-м годзе стаў абьектам замаху з боку маладога албанца. Патрыярх таксама хоча заклікаць мясцовых сэрбаў не пакідаць Косава.

Разам з уваходам міжнародных сілаў у Косава пачаўся збор дадзеных пра забойствы цывільнага насельніцтва. Дагэтуль зьвесткі пра растрэлы і масавыя пахаваньні паходзілі пераважна ад косаўскіх уцекачоў з лагераў у Албаніі і Македоніі. Зь мінулай суботы міратворцы з прадстаўнікамі правааабаронычх арганізацыяў
і журналістамі прыступілі да грунтоўнай праверкі гэтых зьвестак на месцы. З самога пачатку не падлягала сумневу, што ў Косаве ня будзе другой басьнійскай Срэбрэніцы, дзе ў 1995 годзе Сэрбы забілі каля 7 тысячаў чалавек. Затое адразу пасьля уваходу у правінцыі пацьвердзіліся падазрэньні, што заміж гэтага там могуць быць сотні меншых магілаў, дзе пахавана ад некалькіх да некалькісот чалавек.

У вёсцы Властіца французкія Жаўнеры знайшлі ў руінах спаленай хаты 13 целаў, а ў вёсцы Вяліка Круша астанкі 20 чалавек. Пасьля вяртаньня у вёску Макэраль мясцовыя жыхары знайшлі на могілках 8 новых магілаў.Затое ў месцы, дзе, як меркавалася, знаходзяцца целы прыблізна 80 чалавек, знайшлі толькі забітую жывёлу. Брытанскае тэлебачаньне паведаміла, што за некалькі дзён выяўлена больш за 80 масавых магілаў.
" Мы ведалі, што ў Косаве забіта мноства людзей, але мы знаходзім іх больш, чым спадзяваліся" — заявіла Джоэн Марынэр. Тым не менш яна лічыць, што ў адрозьненьне ад ахвяраў, якіх імёны не цяжка ўстанавіць, знайсьці і даказаць злачынствы канкрэтным людзям будзе цяжка. Сьведкі пераважна не разпазнавалі забойцаў, якія часта мелі маскі на тварах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG