Сёньня Аляксандар Лукашэнка ацаніў плян мірнага ўрэгуляваньня ў справе Косава як «жорсткую паразу славянскіх народаў». Між тым, увесь сьвет ацэньвае мірнае пагадненьне як спосаб спыніць праліцьцё крыві ды зьберагчы сотні, калі ня тысячаў жыцьцяў – як сэрбаў, альбанцаў, так, магчыма, і вайскоўцаў краінаў НАТО. Лукашэнка сёньня заявіў, што пры неабходнасьці ён гатовы аказаць усялякую дапамогу прэзыдэнту Югаславіі Мілошавічу, у тым ліку і даць яму палітычны прытулак. Тым часам міжнародны трыбунал ў Гаазе выставіў Мілошавічу абвінавачаньне ў злачынстве супраць чалавечнасьці. Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь ня ўпершыню ісьці супраць сусьветнай супольнасьці – відаць, у адпаведнасьці з прыказкай паважанага ім славянскага народу – «І адзін у полі ваяка». Лукашэнка ўжо заяўляў пра жаданьне запрасіць у Беларусь Буракявічуса, які ў дэмакратычнай Літве прызнаны дзяржаўным злачынцам, ён бясконца прымаў у Менску расейскіх шавіністаў, у сталіцы Беларусі ледзь не гаспадарамі пачуваюць сябе расейскія фашысты. Імідж Лукашэнкі ў цывілізаваным сьвеце ўжо сфармаваўся, і гэтая апошняя заява наўрад ці дадасьць нейкія новыя фарбы. Лукашэнка безумоўна імкнецца зьвярнуць на сябе ўвагу сьвету — але, хутчэй за ўсё, ягоныя словы будуць пакінутыя без увагі. На Лукашэнку ў Эўропе і ў сьвеце глядзяць як на блазна, і ягоная кляўнада ўжо «прыелася». Шкада толькі, што адбітак ліхой славы кіраўніка краіны кладзецца і на народ, які, безумоўна, мае чым ганарыцца перад сьветам. Заява беларускага прэзыдэнта можа мець толькі той вынік, што істотна абмяжуе колькасьць краінаў, у якіх мог бы — пры патрэбе — разьлічваць на палітычны прытулак сам Лукашэнка.

Самае папулярнае
1