У тое, што пьеса "Тутэйшыя" ізноў зьявіцца на сцэне нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, гледачы ня верылі нават тады, калі пабачылі чэрвеньскую афішу, якая абвяшчала, што легэндарны спэктакль пасьля амаль паўгадовай адсутнасьці вяртаецца да сваіх прыхільнікаў. Праўда, вярнуўся спэктакль не такім, як сыходзіў. "Дамоклавы меч" над "Тутэйшымі" быў занесены адразу ж пасьля травеньскага (1995 году) рэфэрэндуму. Па ўсёй краіне тады распачалося паляваньне на нацыянальную гістарычную сымволіку. І ў хуткім часе яна зьнікла з усіх афіцыйных установаў. Але ў галоўным дзяржаўным драматычным тэатры краіны бел-чырвона-белае прасьцірадла раз ці два на месяц павольна, пад адмысловыя маоітоўныя сьпевы, узносілася пад самую столь. Гэтая фінальная сцэна "Тутэйшых" прыводзіла гледачоў ледзь ня ў стан экстазу ў 1990-м, калі нацыянальная сымволіка яшчэ не была дзяржаўнай. Тое ж паўтаралася амаль на кожным паказе і пасьля ейнай забароны. Спэктакль скончваўся нязьменнымі воклічамі "Жыве Беларусь!". І вось напрыканцы мінулага году па Менску папаўзьлі чуткі, што новы дырэктар тэатру, Генадзь Давыдзька здымае "Тутэйшых" з рэпэртуару. Вэрсіі прычынаў высоўвалісяч самыя розныя: адны сьцьвярджалі, што дырэктару ўказалі "зьверху", іншыя прыпісвалі ініцыятыву яму самому. Як бы тое не было, але ў новым годзе "Тутэйшыя" зьніклі з купалаўскай афішы. У прыватных гутарках спадар Давыдзька тлумачыў прычыну чыста тэхналягічнай неабходнасьцю абнаўленьня пастаноўкі. Маўляў, спэктакль ідзе ўжо даўно, шмат якія сцэны трэба "падшліфаваць", а рэжысер-пастаноўшчык Мікалай Пянігін цяпер працуе ня ў Менску. Трэба пачакаць, пакуль ён прыедзе, і "прычэша" спэктакль. Пасьля такіх тлумачэньняў многія рабілі адназначную выснову пра тое, што гаворка ідзе пра фінальную сцэну, якая альбо зьнікне зуім са спэктаклю, альбо застанецца, але з прэзыдэнцкім сьцянам. Тым больш, што ў фае тэатру ён ужо вісіць тры гады. А 27 траўня ў газэце "Народная воля" зьявілася інтэрвью Генадзя Давыдзькі, у якім ён выказаўся адносна ўсяго гэтага даволі адназначна. Напрыклад, на пытаньне журналісткі "У сувязі з аб'яднаньнем Беларусі і Расеі ці не патрэбна будзе нацыянальнаму тэатру імя Янкі Купалы пераймяноўвацца ў нейкі іншы тэатр?" - ён адказаў: "Калі раптам мы і аб'яднаемся, то, спадзяюся, на гэты час у Маскве ўжо будзе сядзець спадар Лукашэнка, які будзе ставіцца добра ня толькі да тэатра, але і да беларусаў увогуле". На пытаньне пра тое, што ён прамовіў гэтыя словы з такуім імпэтам, журналістка спытала: "Можа, у бліжэйшай будучыні паставіце спэктакль, які ўхваляе пэўны палітычны рэжым, дык спадар Давыдзька адказаў: « Калі зьявіцца гэткая магчымасьць, то - з задавальненьнем». І дадаў: «Дзяржаўны тэатр павінен думаць так, як хоча дзяржава». На пытаньне - «Ці не з прычыны бел-чырвона-белага сьцягу «Тутэйшых» няма на сцэне?» Давыдзька сказаў наступнае: «У асноўным на «Тутэйшых» прыходзяць школьнікі, яны ідуць у тэатр пад прымусам настаўніцы, і раптам некаторыя зь іх ускокваюць, і з задавальненьнем у вуха сваёй настаўніцы крычаць тое, што забаронена: «Жыве Беларусь!». І гэткім чынам проста помсьцяць за сваю няволю, за тое, што правялі вечар ня па ўласных плянах». Але тут жа дырэктар паўтарыў абяцаньне, што «Тутэйшыя» зноў будуць на купалаўскай сцэне. 3 чэрвеня абяцаньне спраўдзілася. Амаль усё было на спэктаклі, як і паўгады таму, поўная заля, ўзьнясеньне ў фінале бел-чырвона-белага сьцягу, авацыі, некалькі знакамітых воклічаў. І разам з тым чагосьці не хапала - нейкай сьвятасьці, ці што. Якая зьнікла, таму што не было шчырасьці актораў да публікі ды іхняга даверу да зьместу прэсы. Прамаўляючы свае ролі, яны нібыта казалі, што гэта мой герой так кажа, не я. Сьцьвярджаючы прарочыя тэзы Купалы, яны быццам адасабляліся ад яго. Тэатральная ўмоўнасьць засланіла жыцьцё герояў і стала зразумела, што азначалі словы дырэктара, калі ён казаў: «Гэта гістарычны спэктакль, ён ідзе і будзе ісьці, таму што гэта - п'еса Купалы». А мы, маўляў, тут ні пры чым.

Самае папулярнае
1