Паводле дадзеных Цэнтральнай камiсii па выбарах прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, па стану на ранiцу 16 траўня, ў галасаваньнi ўзялi ўдзел 3 мiльёны 921 тысяча грамадзян, цi 51,96 адсоткаў ад агульнай колькасцi ўнесеных у спiсы для галасавання (Эфір 16 траўня). Як паведамiў БелаПАН прэс-сакратар камiсii Аляксандр Коктыш, з пачатку галасавання 6 траўня у Брэсцкай вобласцi ў выбарах узялi ўдзел 49,50 адсоткаў, у Вiцебскай 51,60, у Гомельскай 49,75, у Гродзенскай 51,05, у Мiнскай 54,85 i Магiлёўскай вобласцi 49,55 адсоткаў. Самы вялiкi паказчык актыўнасцi зафiксаваны ў Мiнску. Так, па дадзеных камiсii, у беларускай сталiцы ў выбарах узялi ўдзел ужо 56,68 адсоткаў грамадзянаў ад агульнай колькасцi ўнесеных у спiсы для галасаваньня. . Што да вынiкаў галасаваньня ў апошнi дзень выбараў 16 траўня, то, як паведамiў В.Ганчар, ягы будуць
вядомыя памiж 10 i 11 гадзiнамi ў панядзелак 17 траўня. Пасяджэнне Цэнтрвыбаркаму, на якiм будуць падведзены вынiкi выбараў, намечана на 19 траўня. У гэты ж дзень Вiктар Ганчар мае намер iх паведаміць на прэс-канферэнцыi. Да афiцыйнага падвядзеньня вынiкаў галасаваньня кiраўнiк камiсii адмовiўся рабiць нейкiя прагнозы адносна далейшага развiцьця сiтуацыi ў Беларусi. "Мая задача арганiзаваць працэс, а не адказваць за палiтычныя наступствы, тым больш iх прагназаваць", заявiў Віктар Ганчар. Пра тое, як праходзіць апошні дзень галасаваньня, а таксама пра візыт у Менск кіраўніка групы парляманцкай асамблеі АБСЭ па Беларусі Андрыяна Севярына, распавядзе наш карэспандэнт Юрась Карманаў. (Краманаў:) Сёньня ў асноўны дзень галасаваньня мадэль правядзеньня прэзідэнцкіх выбараў была скарэктаваная. УМенску зьявілася некалькі стацыянарных участкаў. У мікрараёне "Паўднёвы Захад" ў старым аўтобусе з выбітымі вокнамі быў створаны стацыянарны выбарчы ўчастак, у якім на 16 гадзінаў паводле менскага часу прагаласавала 800 чалавек. Аднак асноўнае галасаваньне праводзілася сябрамі выбарчых камісіяў усё ж па кватэрах. Меркаваньні выбаршчыкаў адносна выбарчай кампаніі падзяліліся. Гаворыць настаўнік-пенсіянер Ігар Кашавенка. (Кашварэнка:) "Гэтыя выбары памяняюць сытуацыю ў Беларусі ў тым, што мае ўнукі будуць жывыя. Калі, барані Бог, застанецца ва ўладзе Лукашэнка, то мае ўнукі – васьмікляснік і чатырохклясьнік – загінуць у якой-небудзь Чачэніі. Чаго больш за ўсё я і баюся – не пакінуць унукам такую спадчыну". Жыхарка суседняе кватэры адмовілася браць удзел у галасаваньні, патлумачыўшы свае дзеяньні: (Жаночы голас:) " Я не хачу, я баюся. Лукашэнка – эта такі мсьціцельны, што ён прідзёт і меня пасодзіт, несматра на то, што я інвалід втарой групы. Нічаго не выйдзет, патаму што ён усех – пасадзіў Чыгіра, убіў Карпенку, Майсеню, цяпер эту Віннікаву куда-та ўкралі, Захаранку куда-та ўкралі. Пажалуста, і ўсё ім нада…". Сябра ўчастковай камісіі Людзьміла, якая разам з яшчэ адным сябрам праводзіла галасаваньне, патлумачыла, што людзі баяцца. Людзьміла зьяўляецца сябрам БНФ, але выйсьці з выбарчай кампаніі яна адмовілася. Ацэньваючы дзесяцідзённае пакватэжрнае галасаваньне, яна сказала: (Людзьміла:) "Большай часткай людзі галасуюць ахвотна. Але ёсьць такія, якія баяцца, дзьверы не адчыняюць. Моладзь і сярэдні ўзрост галасуюць добра, дрэнна галасуюць пенсіянэры, і асабліва, каму ўжо за 70. Ну, ім падабаецца наш рэжым, ім падабаецца жыцьцё таму, што яны сваечасова атрымліваюць грошы. Камерсанты больш галасуюць за Пазьняка, усяго ж больш галасуюць за Чыгіра". (Карманаў:) Зянон Пазьняў зьняў сваю кандыдатуру. Вы зьяўляецеся прыхільнікам БНФ. Скажыце, калі ласка, як вы ацэньваеце гэтую сытуацыю? (Людміла:) "Я думаю, дарэмна ён зьняў сваю кандыдатуру, тым больш у момант выбараў – так не робіцца. Учора-пазаўчора людзі, якія зьбіраліся галасаваць за Пазьняка, галасавалі за Чыгіра." (Карманаў:) Стацыянарны ўчастак у "Паўднёвым Захадзе" сёньня наведалі прадстаўнікі АБСЭ ў Менску, якія зранку праводзілі сустрэчы з беларускай апазыцыяй. У Менску зараз знаходзіцца старшыня працоўнай групы Парляманцкай Асамблеі АБСЭ па Беларусі Андрыян Севярын. Аб 11 гадзіне ён сустрэўся з сябрамі ЦВК. Ад якіх-небудзь каментароў ён адмовіўся. Аднак адзін з удзельнікаў сустрэчы ад ЦВК паведаміў нашаму РАдыё, што Андрыян Севярын адмовіўся рабіць заявы адносна легітымнасьці цяперашняй прэзідэнцкай кампаніі, спаслаўшыся на тое, што ў яго няма на гэта мандату АБСЭ. Аднак сп. Севярын заўважыў, што ёсьць сумненьні наконт прызнаньня вынікаў выбараў. Пры гэтым Севярын назваў прэзідэнцкую кампанію імпульсам, які дасьць сыгнал міжнароднай грамадзскасьці і афіцыйным уладам Беларусі. Каментуючы падчас сустрэчы адкліканьне Зянонам Пазьняком сваёй кандыдатуры, Севярын заўважыў, што незалежна ад вынікаў кампаніі гэта нанясе значную шкоду развіцьцю дэмакратычнага працэсу на Беларусі. "Апазыцыя ў Белаврусі павінна быць аб'яднанай, толькі ў гэтым выпадку яна можа разьлічваць на падтрымку заходніх структураў" – заявіў Андрыян Севярын. Пакуль што, аднак, гэтая падтрымка набывае дзіўныя рысы. Паводле нашай інфармацыі, Андрыян Севярын заклікаў падчас сустрэчы правесьці круглы стол, у якім бы бралі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Савета, абедзьвюх палатаў прэзідэнцкага Нацыянальнага Сходу, а таксама няўрадавыя арганізацыі Беларусі. Паводле нашае крыніцы, "круглы стол" павінен быць праведзены да 20 ліпеня (тэрміну сканчэньня паўнамоцтваў прэзідэнта Лукашэнкі) і падчас дыялёгу апацыі і ўладаў мусіць быць дасягнуты кампраміс па выбарчым заканадаўстве. Супраць гэтага падчас сустрэчы рэзка выступіў сябра ЦВК Георгій Таразевіч, якія параіў АБСЭ дачакацца вынікаў сёняшняй прэзідэнцкай кампаніі. (Цыганкоў:) Юрась, гэта, можна сказаць, даволі сенсацыйная інфармацыя пра тое, што прапаноўвае Андрыян Севярын. Аднак ці можна яе падцвердзіць афіцыйна, ці йшлі прадстаўнікі АБСЭ на нейкія кантакты з прэсай? (Карманаў:) Так, я пагаварыў сёньня ў намесьнікам кіраўніка маніторынга-кансультатыўнай групы АБСЭ ў Менску сп.Кляйнерам, які паведаміў, што прэзідэнцкія выбары не зьяўляюцца галоўнай мэтай візыту сп. Севярына ў Беларусь. Паводле думкі Кляйнера, АБСЭ не прызнае вынікаў гэтых выбараў, а Севярын прывёз у Менск новыя ініцыятывы па правядзеньні круглага стала. Гэтая формула правядзеньня круглага стала, дарэчы, азначае, што ў ім не будуць браць удлзел прадстаўнікі БНФ, якія, як вядома, не прадстаўленыя ў Вярхоўным Савеце. Сымбалічна таксама, што адразу пасьля сустрэчы з сябрамі ЦВК у Севярына адбылася сустрэча з лідарамі палітычных партыяў Беларусі, на якой не прысутнічала прадстаўнікі БНФ, і пасьля адкліканьня Зянонам Пазьняком сваёй кандыдатуры гэтая непрысутнасьць даволі сымбалічная. Сп. Кляйнер у гутарцы са мной паведаміў таксама, што ў бліжэйшы час у Санкт-Пецярбурзе адбудзецца пасяджэньне Парляманцкай Асамблеі АБСЭ, і на ім будзе разгледжанае пытаньне прызнаньня альбо непрызнаньня парляманцкіх структураў, утвораных Лукашэнкам. Фактычна АБСЭ стварае сытуацыю, у якой апазыцыя мусіць пагадзіцца на перамовы з Лукашэнкам, хаця пакуль што абмеркаваньня гэтага пытаньня сярод апазыцыі няма. Юрась Карманаў, Менск
Віталь Цыганкоў, Прага