Магілеўскія ворганы ўнутраных справаў напярэдадні 16 траўня актывізавалі свае дзеяньні ў дачыненьні да актывістаў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Толькі за апошні дзень на Магілеўшчыне было затрымана больш за 80 сяброў участковых камісіяў. Міліцыянтам аддадзены загад - высочваць усіх тых, хто ходзіць з выбарчымі ўрнамі. Многія зь сяброў участковых камісіяў зараз хаваюць урны ў торбы. Аднак пры надомным галасаваньні неаднаразова затрымлівалі і іх. У агульнай колькасьці было канфіскавана больш за 1500 выбарчых бюлетэняў. Такім чынам, улады спрабуюць сарваць выбары. Зараз яны ваююць больш з паперай, чым зь людзьмі - на ўсіх 80 магілеўцаў былі складзеныя пратаколы аб парушэньні заканадаўства аб выбарах, пасьля чаго празь нейкі час іх вызвалялі з аддзяленьня. Кіраўнікі абласной камісіі аддалі вуснае распараджэньне не супраціўляцца супрацоўнікам міліцыі, бо ў іншым выпадку ім будзе прад'яўленае абвінавачаньне ў невыкананьні патрабаваньняў міліцыі, што пагражае ім некалькімі суткамі пазбаўленьня волі. Сябры ўчастковых камісіяў так і робяць, бо горкі вопыт пэнсіянэра па інваліднасьці Ігара Стукачова, які пабег ад міліцыі і адседзеў за гэта трое сутак, паказвае, што іншага выйсьця няма. Паляваньне за бюлетэнямі вядзецца міліцыяй зь пераменным посьпехам. Апошнія спробы канфіскаваць бюлетэні на пад'езьде да Магілева ў арганізатараў прэзыдэнцкай кампаніі посьпехам не завяршыліся. Да іх патрапіла інфармацыя, што ў машыне Андрэя Ўласава, кіраўніка Магілеўскай ініцыятыўнай групы ў падтрымку Міхаіла Чыгіра, перавозяць бюлетэні. Учора, 13 траўня, аўтаінспэктары на сваіх машынах высачылі Андрэя Ўласава яшчэ ў Бялынічах. Што адметна, яго аўтамабіль не спынілі, аднак суправаджалі да самага Магілева, на невялікай адлегласьці. Калі спыняўся аўтамабіль спадара Ўласава, спыняўся і міліцэйскі. Бліжэй да ночы спадар Уласаў падышоў да міліцэйскай машыны і заявіў, што рухаючыся ноччу з патушанымі фарамі яны парушаюць правілы дарожнага руху і запатрабаваў паказаць дакумэнты. І што адметна, інспэктары паказалі і папрасілі прабачэньня. Аднак празь нейкі час аўтамабіль спадара Ўласава прыціснулі і правялі ў ім вобшук. Бюлетэняў не знайшлі і адпусьцілі. Спадар Уласаў у размове з карэспандэнтам беларускай рэдакцыі "Радыё Свабода" заявіў, што ў дзеяньнях міліцыі адсутнічае ўсялякая лёгіка, бо іх затрымаць маглі ў Бялынічах, а не ў Магілеве. Аднак бюлетэні ў Магілеў былі дастаўленыя, толькі іншым шляхам. Выбары працягваюцца

Самае папулярнае
1