Сёньня — у сераду — у Ленінскім судзе Горадні разьбіралася адміністрацыйная справа Андрэя Заянчкоўскага, сябра выбарчай камісіі. Ён аштрафаваны на 6 мільёнаў рублёў за ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Судзіў яго судзьдзя Сяргей Ярашэвіч, які раней — таксама па адміністрацыйных справах — жорстка засудзіў старшыню Саюзу Палякаў Тадэвуша Гавіна і кіраўніка прафсаюзу прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага. Сутнасьць справы вось у чым. Андрэй Заянчкоўскі стаў ахвярай правакацыі з боку міліцыі. У аўторак паступіла па тэлефоне заяўка — быццам бы пажылыя жанчыны хочуць прагаласаваць за новага прэзыдэнта. Быў дадзены адрас — вуіца Савецкая, 3. Калі Сяргей Заянчкоўскі пазваніў у кватэру, яго арыштавалі два міліцыянты, якія яго чакалі. Ён быў дастаўлены ў Ленінскі райаддзел міліцыі, дзе быў складзены пратакол. У Заянчкоўскага міліцыянты адабралі скрынку, у якой былі 82 запоўненыя бюлетэні і сьпіс выбаршчыкаў. 11 чыстых бюлетэняў яны адразу парвалі. Наступнай раніцай адбыўся суд. Андрэй Заянчкоўскі аштрафаваны на 6 мільёнаў рублёў. У абласной выбарчай камісіі мне таксама паведамілі, што ў аўторак каля дома старшыні абласной камісіі Міколы Баўсюка дзяжурыла міліцэйская машына. Міліцыянты не дачакаліся яго, і таму вярнуліся яшчэ раз позна ўвечары, але марна — Баўсюк жыве ня ў горадзе, а ў прыгараднай вёсцы Капцёўка.

Самае папулярнае
1