Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 03 траўня 1999 г.


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня ў Маскоўскім судзе Менску павінны былі разглядаць справы затрыманых пасьля 1 травеня, аднак судзьзя разгляд перанесла.

Пераносам на сераду завяршыліся сёньня судовыя слуханьні ў справах затрыманых 1 травеня пасьля апазыцыйнай дэманстрацыі. Суды над адзінаццацю затрыманымі павінныя былі адбыцца сёньня, але ў судзе Маскоўскага раёну Менску судзьзя Троніч перанесла разгляд справаў на сераду 5 травеня, матывуючы гэта тым, што ёй неабходна значна больш часу, каб азнаёміцца з аўдыя і відэа матэрыяламі.

Нагадаю, што 1 травеня было затрымана 19 чалавек, трое зь іх - непаўнагадовыя. Сярод затрыманых - сябры свабоднага прафсаюзу, сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада", у тым ліку і ейны старшыня Мікола Статкевіч, а таксама прадстаўнікі перадвыбарчага штабу Міхаіла Чыгіра. Затрыманых больш за пяць гадзінаў пратрымалі ў Маскоўскім РАУСе, пасьля чаго адпусьцілі да суду. Сьвятлана Ганчаронак з перадвыбарчага штабу Чыгіра падала скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія, на яе погляд, перавысілі службовыя паўнамоцтвы. Лідар "Народнай Грамады" Мікола Статкевіч сёньня перадаў у суд паперы з Менгарвыканкаму, у якіх зафіксаваны дазвол на правядзеньня шэсьця пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG