Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 красавіка 1999 г.


Міхал Стэльмах, Менск

Эўрапейскі банк Рэкантрукцыі і Разьвіцьця агучыў нядаўна вынікі дасьледваньня банкаўскіх справаў краінаў былога СССР і так званага "сацыялістычнага лягеру". Адным з накірункаў гэтага дасьледваньня сталася вывучэньне ва ўзгаданых краінах сытуацыі зь невяртаньнем у нацыянальныя банкаўскія сыстэмы выдадзеных імі крэдытаў.

Эўрапейскі банк адсачыў сытуацыю зь невяртаньнем крэдытаў на працягу 1994-19997 гг. Варта зазначыць, што якраз гэтыя гады і фігуруюць у распачатай месяц таму кампаніі беларускіх уладаў па вышуку скрадзеных, на іх думку, дзяржаўных крэдытеых рэсурсаў. І, зразумела, самая пільная ўвага, паводле палітычнай замове ўладаў, надаецца сьледчымі ворганамі краіны банкаўскім падзеям 1994 году, году, калі, нагадаю, Міхаіл Чыгір яшчэ ўзначальваў "Белаграпрамбанк" і, у адпаведнасьці з плянамі ўладаў, абавязкова павінен быў прымаць удзел у "фінансавых махлярствах" . Адначасова, як зараз выглядае, паводле ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі тагачасныя падзеі ў Беларусі, зьвязаныя зь невяртаньнем крэдытаў, улады імкнуцца прадставіць менавіта як "надзвычайныя". Маўляў, такога маштабу фінансавых злоўжываньняў, якія мелі мейсца, не было нідзе ў сьвеце. Дык вось, паводле дасьледваньня Эўрапейскага банку Рэканструкцыі і Разьвіцьця, беларуская рэчаіснасьць, збвязаная зь невяртаньнем крэдытаў, ня мае характару "надзвычайнасьці". Паводле дадзеных за 1994 год, сярод 23 краінаў Беларусь па паказчыку нявернутых крэдытаў знаходзілася ў групе ўзорных - гэта значыць, тых, якія мелі нізкі паказчык невяртаньняў. Ён складаў для Беларусі ўсяго 8 адсоткаў, у той час яу Чэхія, напрыклад, мела ў той год 34 адсоткі нявернутых крэдытаў, Польшча - 29 адсоткаў, Літва - 27, Славкаія - 30. Абсалютны лідар па гэтым паказчыку Кыргызстан вызначыўся тым, што тут у нацыянальную банкаўскую сыстэму не вярнулася аж 92 адсоткі выдадзеных банкамі крэдытных рэсурсаў.

У 1995 і 1997 гадах Беларусь крыху пагоршыла гэты парамэтр банкаўскай дзейнасьці - да 13 адсоткаў, а ў 1996 годзе - да 15 адсоткаў.

Аднак, зноў жа, на постсацыялістычнай эканамічнай прасторы Беларусь выглядала вельмі прыстойна - на фоне такіх дзяржаваў, як Албанія, Румынія, Арменія. Такім чынам, імкненьне Лукашэнкі зьляпіць зь беларускіх банкіраў злодзеяў, небясьпечных маштабамі сваёй дзейнасьці, па меншай меры, не адпавядае рэчаіснасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG