75 і 80 мільёнаў рублёў штрафу прысудзілі сёньня ў Савецкім судзе Менску арганізатарам антыфашыстоўскай акцыі 1 сакавіка Валерыю Костку і Зьміцеру Бандарэнку. Сёньня ў міліцэйскім пастарунку, што на Камароўскім рынку, судзьдзя Савасьцян разглядала справы арганізатараў антыфашыстоўскай акцыі — сябра Беларускага Гельсынкскага Камітэту Валерыя Косткі і сябра аргкамітэту «Хартыі-97» Зьміцера Бандарэнкі. Адвакат падабаронных Гары Паганяйла намагаўся пераканаць судзьдзю ў тым, што артыкул 167, ч. 2 — «Аб парушэньні правядзеньня вулічных шэсьцяў, мітынгаў і сходаў» — ня можа быць ужыты ў гэтай справе. Гары Паганяйла спасылаўся і на дзейнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, і на міжнародныя пакты аб праве грамадзянаў на правядзеньне мірных дэманстрацыяў і сходаў. Але ягоныя падабаронныя былі ўсё ж асуджаныя. Першым атрымаў прысуд — 75 мільёнаў рублёў штрафу — Валеры Костка. Ён паведаміў нашаму радыё: (Костка:) «Сёньня — 50-ты дзень нашай барацьбы за права даказаць, што мы ні ў чым не вінаватыя як арганізатары антыфашыстоўскага мітынгу. І вось адбыўся суд, і мне, напрыклад, далі 75 мільёнаў штрафу, хоць з боку арганізатараў і ўдзельнікаў парушэньняў парадку практычна не было, таму што мы дзейнічалі ў сытуацыі скрайняй неабходнасьці і былі вымушаныя сыйсьці на першую паласу праезнай часткі, бо ўлады не падрыхтавалі тратуары, яны былі засьнежаныя, віселі ледзяшы... Мы даказалі і даказваем гэта ў судзе Маскоўскага суду, што якраз правакацыйныя дзеяньні Ярмошына вымусілі арганізатараў пайсьці па першай паласе праезнай часткі. Мы будзем даказваць — і як праваабарончая арганізацыя, і я спадзяюся на нашых сяброў з «Хартыі-97» — будзем даказваць, што мы ў гэтым ні ў чым не вінаватыя». Зьміцер Бандарэнка атрымаў прысуд 80 мільёнаў рублёў штрафу. Гэта на 5 мільёнаў рублёў больш за Костку, бо ён ужо раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці. Зьміцер Бандарэнка пракамэнтаваў судовы працэс: (Бандарэнка:) «Гэта, здаецца, ужо мой пяты суд, і ніводзін суд, на маю думку, ня быў аб'ектыўны. А цяпер мы пажынаем плён рашэньня дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня, якія прынялі закон, дзе міліцыянтам у якасьці выключэньня дазваляецца быць сьведкамі. І цяпер усе справы — ня толькі палітыычныя — ідуць выключна на паказаньнях міліцыянтаў». Адвакат Гары Паганяйла паведаміў, што судовы прысуд будзе абскарджвацца ў вышэйшых судовых інстанцыях. Ён лічыць, што пагадзіцца зь ім — значыць прызнаць сваю паразу.

Самае папулярнае
1