Адвакатка Тамары Віньнікавай Людзьміла Ульляшына зьвярнулася са скаргай да Гэнэральнага пракурора на дзеяньні супрацоўнікаў пракуратуры, якія затрымалі яе ўчора і спрабавалі дапытаць. Людзьміла Ульляшына правяла ўчора палову дня на допыце ў пракуратуры краіны. "Мяне прымушалі даць паказаньні па справе, у якой я задзейнічаная як адвакат. Гэта парушэньне закону аб адвакатуры" - заяўляе Ульляшына і паведамляе, што ўжо зьвярнулася са скаргай на імя Гэнпракурора Беларусі. Адвакатка абураецца, што не толькі ў яе офісе, але і ў яе кватэры быў праведзены вобыск. "Лічу, што работнікі пракуратуры, якія мяне затрымалі, спрабавалі дапытаць, а потым зрабілі вобыск, - груба парушылі мае грамадзянскія правы", - заявіла Людзьміла Ульляшына. Адносна зьнікненьня Тамары Віньнікавай адвакатка паўтарыла тое, што казала ўчора сьледчым пракуратуры - ёй не вядома, дзе зараз знаходзіцца Тамара Віньнікава. Яна падцьвердзіла зьвесткі з пракуратуры, што там узбуджаная крымінальная справа па факце халатнага выкананьня сваіх службовых абавязкаў супрацоўнікамі, якія пільнавалі Тамару Віньнікаву ў яе кватэры. дзе гэтыя супрацоўнікі зараз, што зь імі - Людзьміла Ульляшына ня ведае. Дарэчы, пост аховы ў кватэры Тамары Віньнікавай ня зьняты дагэтуль.Невядомы чалавек падымае трубку ейнага тэлефона, але гутарыць адмаўляецца.

Самае папулярнае
1