Увечары 5 сакавіка гарадзенская міліцыя ўпершыню правяла масавае затрыманьне патрыятычнай моладзі з Антыфашысцкага Камітэту. Пратрымаўшы іх тры гадзіны, усіх выпусьцілі, апрача аднаго Андрэя Пачобута, які адразу абвясьціў сухую галадоўку. У аўторак а 10 гадзіне раніцы ягоную справу павінене разгледзець Ленінскі раённы суд Горадні. Ад аднаго з кіраўнікоў моладзі Андрэя Мялешкі я атрымаў гэткую інфармацыю: пасьля свайго паседжаньня моладзь іх было чалавек пяцьдзясят пяць выйшла на Савецкую плошчу. Паводле ягоных словаў, некаторых зь іх пачалі спыняць і абшукваць міліцыянты, якіх было прыблізна з тузін. Большасьць збочыла на Савецкую вуліцу, з усіх бакоў іх атачыў АМОН падрыхтаваныя да акцыі стаялі 6 машынаў. Былі затрыманыя 38 чалавек, якіх даставілі ў Ленінскі райаддзел міліцыі. Іх пратрымалі 3 гадзіны і адпусьцілі а 22 гадзіне пасьля прафіляктычнай гутаркі зь імі начальніка райаддзелу падпалкоўніка Васілеўскага. Той пацікавіўся хто яны. Яны адказалі, што яны ня скіны, а сябры маладзёвага Антыфашысцкага Цэнтру. «Ну, тады мы разам павінны змагацца з расейскім фашызмам», - сказаў афіцэр і адпусьціў іх. Пад арыштам застаўся толькі адзін 26-гадовы Андрэй Пачобут. Паводле словаў ягоных сяброў, якія знаходзіліся побач, уся ягоная правіна была ў тым, што ён запытаўся ў АМОНаўцаў чаму іх затрымалі. «Гэта не павінна вас хваляваць», - прагучаў рэзкі адказ. Карацей яго абвінавачваюць стандартна, быццам бы за дробнае хуліганства і супрацьдзеяньне міліцыі. Такім чынам, затрыманы ня мае права ня толькі ведаць, але нават і пацікавіцца прычынай свайго затрыманьня. Андрэй Мялешка паведаміў, што ў міліцыі ім так ніхто й не сказаў, за што затрымалі толькі перапісалі прозьвішчы і зафіксавалі твар кожнага на відэакамэры. Паводле словаў аднаго гарадзенскага палітыка, усе апошнія падзеі ператрусы, затрыманьні можна разглядаць як часткі адзінай акцыі. Улады спалоханыя тым, што апроч сталіцы, у нашым горадзе ўтварыўся яшчэ адзін асяродак апазыцыі. Паводле пэўных зьвестак, праводзіць некалькі ператрусаў адначасна ў Горадню з сталіцы прыяжджала брыгада з Камітэту Дзяржбясьпекі, сказаў гэты палітык. Пацьверджаньнем распачатай кампаніі змаганьня ўладаў супраць гарадзенцаў зьяўляецца і іхная спроба па сутнасьці ліквідаваць і Саюз Палякаў. Паводле дакладных зьвестак, Дзяржкамітэт у справах рэлігіі і нацменшасьцяў накіраваў у Міністэрства Юстыцыі ліст з прапановай пазбавіць Саюз Палякаў рэгістрацыі. Падставай служыць апазыцыйнасьць ягонага кіраўніцтва ў дачыненьні да ўладаў. У лісьце ёсьць спасылкі на інтэрвію, якія даваў старшыня саюзу Тадэвуш Гавін беларускім і замежным мас-мэдыям. Нядаўна таксама была пашыраная заява кіраўніцтва СПБ наконт палітыкі ўладаў у дачыненьні да нацыянальных меншасьцяў і адмовы палякаў удзельнічаць у наступным рэспубліканскім фэстывалі нацыянальных культур. Я зьвярнуўся па камэнтар да самога Тадэвуша Гавіна. Ён пацьвердзіў, што ўлады хацелі б адмовіць СПБ у перарэгістрацыі. Ён лічыць, што Дзяржкамітэт у справах рэлігіі і нацменшасьцяў павінен бараніць іхныя інтарэсы, дапамагаць, а ён наадварот выступае зь ініцыятывай, якая не адпавядае ягонаму прызначэньню. Але ўлады думаюць іначай, гаворыць Тадэвуш Гавін. Калі ёсьць такі камітэт, значыць, самі меншасьці павінны яму падпарадкоўвацца. Ужо й міністар культуры выступіў з крытыкай СПБ. На ўрачыстым адкрыцьці на пачатку конкурсных адбораў будучага фэстывалю нацыянальных культураў дзякавалі ўладам татары і гэбраі. Польскі ансамбаль таксама знайшлі, сказаў Гавін, але ён не належыць да Саюзу Палякаў, які адназначна выказаў сваё стаўленьне да палітыкі ўладаў. А ў Саюзе Палякаў 30 тысячаў сяброў. «Я ня думаю, што ўлады рэальна хочуць забараніць СПБ, - сказаў Гавін, - але, калі да гэтага дойдзе, мы будзем дзейнічаць падпольна або пад дахам іншых арганізацыяў. Створым свае ячэйкі пры БНФ».

Самае папулярнае
1