Учора ўвечары Беларуская Тэлевізія зрабіла чарговую спробу дыскрэдытаваць вядомага палітыка Станіслава Багданкевіча. У рубрыцы «Палітычныя дыялёгі» журналіст Яўген Дзьмітрыеў і так і гэтак распытваў свайго суразмоўцу старшыню камісіі «палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу» Леаніда Глухоўскага, якога Лукашэнка прызначыў і старшынём камісіі па вяртаньні валютных крэдытаў, выдадзеных банкамі ў апошнія гады, спадзеючыся, што той скажа нешта сэнсацыйнае наконт Багданкевіча. Аднак Глухоўскі і наагул ня мог прывесьці ніякіх важкіх фактаў, датычных дзейнасьці Багданкевіча на пасадзе старшыні НацБанку. Нешта спрабаваў казаць пра крэдыты, нібыта ўзятыя і ня вернутыя сынамі Багданкевіча. Расчараваны няўпэўненасьцю адказаў Глухоўскага, журналіст сам зрабіў выснову, што з дапамогай сыноў Багданкевіча «у народу, у вас, у дзяцей скрадзена 3,6 мільёнаў даляраў ЗША». У сувязі з гэтым Багданкевіч падрыхтаваў заяву пад назвай «Аб чарговай спробе маёй палітычнай дыскрэдытацыі сп. Лукашэнкам і ягонымі халуямі», якую ён даслаў у наша менскае бюро. З гэтай нагоды ў яго ўзяла інтэрвію Галіна Айзэнштат: (Айзэнштат:) Станіслаў Антонавіч, зразумела, што чарговая спроба Вас дыскрэдытаваць выкліканая палітычнымі матывамі, аднак чаму, на Ваш погляд, узяліся за старую справу, а не прыдумалі, скажам, нешта новае? (Багданкевіч:) «Таму што новую цяжка прыдумаць. Я сёньня не займаюся ні банкаўскай, ні гаспадарчай дзейнасьцю, а выключна палітычнай. Праўда, яшчэ займаюся і аналітыкай. У прыватнасьці падвёў вынікі працы за 1998 год. Яны дасланыя за межы рэспублікі, у прытавнасьці у расейскі інстытут пераходнага пэрыяду Гайдара, польскі навуковы цэнтар Бальцаровіча, парлямэнт Літвы». (Айзэнштат:) Заява Ваша даволі жорсткая, у ёй ёсьць нават непарлямэнцкія выразы, напрыклад халуі. Ці не баіцеся, што Вас прыцягнуць да адказнасьці за абразу прэзыдэнта? (Багданкевіч:) «Я і жадаю, каб нарэшце адбыўся суд, і нават зьбіраюся падаваць адпаведную заяву. Але бяда ў тым, што суды пад рознымі зачэпкамі не прыймаюць гэткіх заяваў. І тым ня менш я паспрабую. Сёньня ў сувязі з пачаткам выбарчай кампаніі і давядзеньні дыктатарскім рэжымам насельніцтва да поўнага жабрацтва рэжыму патрэбная дыскрэдытацыя ягоных палітычных апанэнтаў. Паколькі 15 абвінавачаньняў, якія Лукашэнка высунуў тры гады таму, ляснулі, ён пакінуў для маёй дыскрэдытацыі толькі адно невяртаньне маімі сынамі крэдыту памерам 3,6 мільёнаў даляраў. Яшчэ раз заяўляю: Лукашэнка і ягоныя найміты хлусяць. Гэта паклёп. Ні старэйшы, ні сярэдні, ні малодшы сыны ні разу ні капейкі, ні даляра ў банках краіны ня бралі і запазычанасьці перад банкамі ня маюць. Мой сын быў адным з заснавальнікаў прадпрыемства «ПЯСК». Сёньня ўлады канфіскавалі ўсю маёмасьць і распрадаюць яе задарма. Больш за 20 працаўнікоў звольненыя. Дырэктар прадпрыемства, як і мой старэйшы сын, усё згубіў і нават ня здолеў купіць сабе кватэры. Бацька Лукашэнка можа быць задаволены». У нас прэзыдэнт па-за абсягам законаў, канстатуе Станіслаў Багданкевіч. Як прафэсійны эканаміст ён заяўляе, што крах нацыянальнай валюты галоўная рэальная прычына сотняў мільёнаў нявернутых крэдытаў. Вінаватыя ў гэтым краху вядомыя ўсім, падкрэсьлівае Багданкевіч, але, на жаль, яны стаяць вышэй за законы й судовыя зыскі.

Самае папулярнае
1