Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 03 сакавіка 1999 г.


Сёньня пачалося афіцыйнае распаўсюджаньне звароту Сямёна Шарэцкага да лідэраў краінаў сьвету. Наша радыё наведаў віцэ-сьпікер беларускага парлямэнту Генадзь Карпенка, які разам з групаў прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі прыехаў у Прагу. Перад гэтым ён наведаў Варшаву.

(Карпенка:) «Галоўнае пытаньне, якое мы сёньня ставім — разгляд сытуацыі і паведамленьне розных краінаў, прадстаўнікоў замежных справаў аб тым, што 20 ліпеня спыняюцца паўнамоцтвы прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Мы прыехалі ў Чэхію, каб паведаміць кіраўніцтва Чэскай Рэспублікі, прэзыдэнта сп. Гаўла, старшыняў верхняй і ніжняй палатаў парлямэнту, старшыні ўраду Чэхіі, а таксама Міністэрства Замежных Справаў аб тым, што ў Беларусі робіцца ўсё магчымае, каб не прайшлі прэзыдэнцкія выбары.

У лісьце, падпісаным старшынём Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь сп. Шарэцкім, гаворыцца пра тое, што 20 ліпеня мы зьвяртаемся да ўладаў усіх эўрапейскіх краінаў разгледзець гэтае пытаньне і перайсьці да больш рашучых патрабаваньняў усталяваньня дэмакратыі ў нашай краіне. Мы зьвяртаемся да кіраўнікоў краінаў Эўропы з тым, што пасьля 20 ліпеня Лукашэнка не павінен прызнавацца Эўропай як прэзыдэнт нашай краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG