Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 26 лютага 1999 г.


Юры Дракахруст, Менск

Як ужо паведамлялася, учора атрад АМАПу ўварваўся на паседжаньне Цэнтральнай выбарчай кмісіі начале зь Віктарам Ганчаром, і 15 сябраў камісіі былі затрыманыя на некалькі гадзінаў. На панядзелак над імі прызначаныя суды. Пра прычыны ўзмацненьня ціску на камісію наш карэспандэнт гутарыць з сябрам камісіі Аляксандрам Коктышам.

Варта адзначыць, што раней афіцыйная прапаганда і сам прэзыдэнт імкнуліся паказаць дзейнасьць Цэнтравыбаркаму як несур'ёзную гульню. Ціск на выбаркам ня меў такога дэманстратыўнага і жорсткага характару. Нават учора, каментуючы ў Маскве затрыманьне сябраў выбаркаму, прэзыдэнт Лукашэнка тлумачыў, што "ня трэба іх чапаць", маўляў, яны самі хочуць стаць ахвярамі рэпрэсіяў.

Чаму ўсё ж улады пайшлі на рэпрэсіі? З такім пытаньнем я зьвярнуўся да сябра Цэнтравыбаркаму Аляксандра Коктыша.

(Коктыш:) "Фармальня прычына нашага затрыманьня - гэта несанкцыянаваны сход, хаця і адбывалася нашае паседжаньне ў памяшканьні, і мы нічога супрацьзаконнага не зрабілі. Але безумоўна, сапраўдныя прычыны затрыманьня былі зусім іншыя. З самага пачатку дзейнасьці Цэнтравыбаркаму да яе дзейнасьці ўлады ставіліся несур'ёзна. Самы аптымальны варыянт для Лукашэнкі — каб усё само сабой развалілася. Але прайшлі пэўныя этапы ў дзейнасьці камісіі, учора была завершаная праца пра стварэньні тэрытарыяльных камісіяў. Толькі ў трох раёнах Беларусі такія камісіі не ўтвораныя, ва ўсіх астатніх яны ёсьць. Адпаведна - раённыя, гарадзкія, абласныя. Гэта больш як дзьве тысячы чалавек. І, безумоўна, гэта дзейнасьць не магла не выклікаць пэўнага рэагаваньня з боку ўладаў. Яны прыбеглі да затрыманьня камісіі, імкнучыся паказаць, што можа адбывацца з тымі, хто ўсур'ёз думае пра прэзыдэнцкія выбары 16 травеня 1999 году".

На Беларусі апазыцыянэраў бьюць і цягнуць у пастарунак. А адказных няма. Хто даў загад - невядома. Гэтак і ўчора прэзыдэнт запэўніваў, што загаду хапаць сябраў Цэнтравыбаркаму ён не даваў.

(Коктыш:) "Я перакананы, што менавіта зь ягонай санкцыі. Нават калі некаторыя нашыя сваякі дазваньваліся да супрацоўнікаў Ленінскага РАУС, тыя раздражнёна адказвалі: "Тэлефануйце Лукашэнку!". Безумоўна, гэта не сьведчыць дакладна пра тое, што загад аддаваў менавіта ён, але практыка паказвае, што ніводная праваахоўная структура не жадае браць на сабе ўсе абавязкі па нейтралізацыі дзейнасьці камісіі, перакладаючы свае функцыі адна на другую і скідваючы ўсё на самае нізкае зьвяно. Да прыкладу, Віктару Ганчару было вынесена папярэджаньне старэйшым лейтэнантам КДБ".

Учора Цэнтравыбаркам пасьпеў да АМАПаўскага налёту зацьвердзіць склад усіх тэрытарыяльных камісіяў. Якія наступныя этапы перадвыбарчай кампаніі?".

(Коктыш:) "Камісія дзейнічае ў поўнай адпаведнасьці з выпрацаваным плянам. Таму наступны крок дзейнасьці камісіі - гэта рэгістрацыя ініцыятыўных групаў па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. І ўжо называюцца дзьве кандыдатуры — гэта лідар БНФ Зянон Пазьняк і экс-прэм'ер МІхась Чыгір. А далей ужо будзе дзейнасьць гэтых групаў па зборы подпісаў".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG