Сёлетная справаздача Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб стане правоў чалавека ў Беларусі, як і папярэднія, складаецца зь некалькіх разьдзелаў, у якіх разглядаецца стан захаваньня ў Беларусі паасобных групаў правоў і свабодаў грамадзянаў. Сёньня мы пазнаёмім вас з прэамбулай да справаздачы, у якой падсумоўваюцца леташнія вынікі. Такім чынам, прапаную вашай увазе фрагмэнты апублікаванай сёньня справаздачы: У Беларусі ўсталявалася такая сыстэма кіраваньня, пры якой ўся ўлада сканцэнтраваная ў руках прэзыдэнта. [Ад часу, калі Аляксандар Лукашэнка ў ліпені 1994 году быў абраны першым прэзыдэнтам краіны, ён, ужываючы аўтарытарныя сродкі, няспынна ўзмацняў выканаўчую галіну ўлады. На моцы праведзенага ў лістападзе 1996 году рэфэрэндуму былі унесеныя папраўкі ў Канстытуцыю 1994 году, што Лукашэнка ўжыў для таго, каб пашырыць сваю ўладу і працягнуць тэрмін свайго прэзыдэнцтва. У выніку] цяперашняя палітычная сыстэма грунтуецца на канстытуцыі 1996 году, якая была прынятая неканстытуцыйным шляхам. Бальшыня суб'ектаў міжнароднай супольнасьці крытыкавалі сумнеўны рэфэрэндум і не прызнаюць легітымнасьць канстытуцыі 1996 году і арганізаванай на яе падставе заканадаўчай улады. Хоць новая папраўленая канстытуцыя прадугледжвае фармальнае падзяленьне ўладаў, прэзыдэнт фактычна кантралюе ўсе галіны ўрадаваньня. Цяперашнія заканадаўчыя ворганы не былі абраныя непасрэдна, а былі створаныя з рэштак былога парлямэнту, распушчанага Лукашэнкам адразу пасьля рэфэрэндуму 1996 году. [Канстытуцыя абмяжоўвае час дзейнасьці заканадаўчага воргану дзьвюма сэсіямі на год працягласьцю разам ня больш за 170 дзён. Прэзыдэнцкія дэкрэты, якія прымаюцца падчас перапынкаў у сэсіях, маюць сілу закону, за выняткам - толькі тэарэтычна - выпадкаў, азначаных у канстытуцыі 1996 году. Канстытуцыя 1996 году таксама дазваляе прэзыдэнту выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу закону, ва ўмовах «надзвычайных абставінаў», якія Лукашэнка разглядае ў самым шырокім сэнсе. Судовая ўлада ня можа лічыцца незалежнай.] Адказнасьць за ахову парадку і унутраную бясьпеку дзеляць між сабою Камітэт Дзяржаўнай Бясьпекі і Міністэрства Ўнутраных Справаў, абое падсправаздачныя непасрэдна прэзыдэнту. Цывільныя ўлады не ажыцьцяўляюць належнага кантролю над сіламі бясьпекі. Кіраваная прэзыдэнтам Лікашэнкам Прэзыдэнцкая Гвардыя - першапачатна створаная для аховы высокапастаўленых службоўцаў - працягвала дзейнічаць супраць палітычных ворагаў Лукашэнкі безь ніякага юрыдычнага або заканадаўчага нагляду. Прадстаўнікі сілаў бясьпекі ўчынілі шматлікія парушэньні правоў чалавека. Палітычнае кіраўніцтва краіны выступае супраць істотных эканамічных рэформаў і захаўвае ідэалягічную прыхільнасьць да плянавай эканомікі. Афіцыйныя асобы ў якасьці апраўданьня сваёй палітыкі цьвердзяць аб няспынным росьце сукупнага ўнутранага прадукту, які за год склаў нібыта каля 7%, тым часам як бальшыня незалежных аналітыкаў пагаджаецца на тым, што калі нейкі рост і адбыўся, дык толькі дзякуючы масаваму крэдытаваньню абцяжаранага запазычанасьцямі дзяржаўнага сэктару. [Узрослы ўрадавы кантроль над канвэртавальнасьцю валюты ва ўмовах значнага падзеньня вартасьці беларускага рубля (які за апошні год абясцэніўся больш, чым у дзесяць разоў) стаўся прычынаю крытычнай нястачы рэзэрваў цьвёрдай валюты і затрымаў разьвіцьцё экспартнага сэктару. Паказьнік сукупнага ўнутранага прадукту на душу насельніцтва на працягу году афіцыйна заставаўся нязьменны і складаў прыблізна 1100 даляраў, аднак у рэальнасьці ён, магчыма, быў значна ніжэйшы. [...] Хоць ненадзейнасьць афіцыйнай статыстыкі вельмі ўскладняе дакладную ацэнку эканамічных умоваў, можна канстатаваць, што] жыцьцёвы ўзровень шмат якіх пластоў грамадзтва працягваў зьніжацца. Вылічаны паводле рынкавага курсу сярэдні месячны заробак за год упаў на 170 % ад 88 да 33 даляраў. [...] Стаўленьне ўладаў да захаваьння правоў чалавека значна пагоршылася ў сувязі з тым, што прэзыдэнт імкнуўся нэўтралізаваць апазыцыю ягоным спробам вярнуць краіну да колішніх савецкіх аўтарытарных мэтадаў кіраваньня. Ўлады жорстка абмяжоўваюць правы грамадзянаў мяняць уладу. Сілы бясьпекі працягвалі зьбіваць затрыманых і зьняволеных, яны таксама прычыніліся да зьбіваньня палітычных апанэнтаў рэжыму, у тым ліку непаўналетніх і незалежных журналістаў. [...] Сілы бясьпекі адвольна арыштоўвалі і затрымвалі ў зьняволеньні грамадзянаў, прычым колькасьць палітычна матываваных арыштаў узрасла, хоць бальшыня арыштаваных неўзабаве вызвалялася. Працяглыя затрыманьні і адклады судовага разбору былі зафіксаваныя ў некалькіх справах палітычнага характару. У краіне быў як найменей адзін палітычны зьняволены. Наагул жа працяглыя затрыманьні і адклады судовага разбору былі частай практыкай. Службы бясьпекі парушалі права грамадзянаў на прыватнае жыцьцё і сачылі за дзейнасьцю апазыцыйных палітыкаў ды прадстаўнікоў іншых пластоў грамадзтва. Абмежаваньні свабоды слова, друку і мірных сходаў працягваліся. Улады таксама абмяжоўвалі свабоду асацыяцыяў. Былі ўведзеныя пэўныя абмежаваньні свабоды рэлігіі і свабоды перамяшчэньня. За міжнароднымі праваахоўчымі назіральнікамі было ўсталяванае сачэньне, яны часта цярпелі нападкі ўрадавых сілаў бясьпекі.

Самае папулярнае
1