Улады Беларусі ўзмацняюць свой ціск на Цэнтральную Камісію па выбарах прэзыдэнта. Сёньня адна зь сяброў камісіі была папярэджаная пракуратурай гораду Ліды аб адказнасьці. Кампанія запалохваньня сяброў Цэнтральнай Камісіі з боку спэцслужбаў пачалася на мінулым тыдні, калі яе старшыня Віктар Ганчар быў дастаўлены ў КГБ і папярэджаны аб адказнасьці ў адпаведнасьці з крымінальным артыкулам - «Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Не застаюцца ўбаку і ворганы пракуратуры. Аб'ектам ейнай увагі стала Лідзія Сазанaвец. Гаворыць Лідзія Сазанaвец: (Сазанaвец:) «Учора вечарам заступіла на працу, на начную зьмену. Сёньня раніцай вярталася дахаты, і ў інтэрнаце, дзе я жыву - у холе - мяне ўжо чакалі. Маёр міліцыі Шот і яшчэ адзін чалавек, які мне не прадставіўся. Яны мне запрапанавалі сесьці ў варанок і паехаць у пракуратуру. Мы зьезьдзілі ў пракуратуру, там намесьнік нашага лідзкага пракурора - гарадзкога й раённага - Чадзюк Аляксандар Уладзіміравіч уручыў мне афіцыйнае папярэджаньне аб тым, што я займаюся неканстытуцыйнымі дзеяньнямі. Прачытаў артыкул - што мне пагражае, і ўсё, мяне адпусьцілі». Лідзія Сазанaвец паведаміла, што яна па-ранейшаму выконвае свае абавязкі сябра Цэнтральнай Камісіі па выбарах прэзыдэнта. Старшыня камісіі Ганчар паведаміў у тэлефоннай размове, што гэты выпадак, як і ўсе падобныя да яго, фіксуецца адпаведнымі пратаколамі. На падставе іх складаюцца акты аб дзеяньнях, што перашкаджаюць працы Цэнтральнай Камісіі па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Такі акт, у якім зафіксаваны факт парушэньня Закону аб выбарах, быў скіраваны на адрас Камітэту Дзяржаўнай Бясьпекі. Учора адпаведны акт быў накіраваны ў Дзяржкамдрук Беларусі. У гэтым дакумэнце гаворыцца, што старшыня камітэту Міхаіл Падгайны ўсталяваў незаконныя абмежаваньні на апублікаваньне матэрыялаў Цэнтральнай Камісіі. Да актаў прыкладзеная заява галоўных рэдактараў газэтаў «Народная Воля», «Белорусская Деловая Газета», «Свободные Новости», «Навіны», якія атрымалі папярэджаньні Дзяржкамдруку. Віктар Ганчар заявіў, што камісія будзе і надалей складаць гэткія акты, у якіх фіксуюцца супрацьпраўныя дзеяньні чыноўнікаў.

Самае папулярнае
1