Адмысловая камісія пад старшынствам Сямёна Шарэцкага працягвае працу па падрыхтоўцы чарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь ХІІІ скліканьня. Нагадаем, што адмысловая камісія на чале зь сьпікерам Шарэцкім была створаная на паседжаньні дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня летась у сьнежні. Ствараючы гэтую камісію, дэпутаты хацелі падкрэсьліць тую надзвычайную ўвагу, якую яны надаюць чарговым сэсіям, прызначаным на студзень і люты 1999 году. Менавіта на іх трэба прызначыць дату другіх у Беларусі прэзыдэнцкіх выбараў. 11 чалавек, якіх абралі іхныя калегі, працуюць вельмі актыўна. Кожны тыдзень, а часам і двойчы на тыдзень яны зьбіраюцца, каб абмеркаваць самыя актуальныя пытаньні падрыхтоўкі сэсіі. Апошняя з такіх сустрэчаў адбудзецца 10 студзеня, а не 15-га, як плянавалася раней. Чаму сэсія будзе праводзіцца раней? Па-першае, усе неабходныя дакумэнты ўжо падрыхтаваныя. Па-другое, будзе больш часу, калі ўзьнікнуць нейкія пытаньні і трэба будзе нешта выправіць. І нарэшце – 14-15 студзеня ў Вене пройдзе чарговая сэсія Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, у якой будзе браць удзел і дэлегацыя Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня. Паводле словаў Валерыя Шчукіна, які на ўласную просьбу быў улучаны ў склад адмысловай камісіі, у ягоных калегаў настрой надзвычай баявы. Людзі, якія яшчэ мінулай восеньню баяліся рашучых дзеяньняў, цяпер гатовыя йсьці да канца. Хоць, як кажа дэпутат Шчукін, яны цудоўна разумеюць, што афіцыйныя ўлады могуць жорстка зрэагаваць, у прыватнасьці паводле артыкулу 61' Крымінальнага кодэксу «Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады». А гэта – ад 8 да 12 гадоў зьняволеньня. «Ну што ж, – кажа Валеры Шчукін, – калі гэта патрэбна для нашай справы барацьбы за дэмакратыю, дык сябры адмысловай камісіі пойдуць і на такі крок».

Самае папулярнае
1